Улада44

Саннікаў крытыкуе ўрад Вялікабрытаніі

«На жаль, пакуль незаўважна, што ўрад Вялікабрытаніі надае шмат увагі праблеме выканання правоў чалавека ў Беларусі».

Экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў на сустрэчы з прадстаўнікамі міжнароднага кантролю за правамі чалавека ў Беларусі 16 красавіка ў Лондане выказаў сур’ёзную занепакоенасць сітуацыяй у краіне.

Сустрэча праходзіла ў Палаце абшчын брытанскага парламента. Яе арганізатарам выступіла незалежнае брытанскае аб’яднанне Henry Jackson Society.

Як паведаміў БелаПАН адзін з удзельнікаў размовы, Саннікаў казаў аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, становішчы зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, атмасферы страху ў грамадстве і яго недаверы да ўлады.

«На жаль, пакуль незаўважна, што ўрад Вялікабрытаніі надае шмат увагі праблеме выканання правоў чалавека ў Беларусі, — сказаў беларускі палітык. — Мы не бачым, што на ўрадавым узроўні прызнаецца праблема існавання палітычных зняволеных у нашай краіне. Аднак я толькі што вывучыў даклад Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі аб правах чалавека, у якім я шчаслівы быў убачыць радкі пра тое, што Злучанае Каралеўства працягне палітыку санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму датуль, пакуль у краіне застаюцца палітзняволеныя».

Праваабаронца Вольга Захарава, у сваю чаргу, указала не недастатковую выніковасць уплыву Еўрасаюза на палітычную сітуацыю ў Беларусі. Яна звярнула ўвагу на гандаль беларускімі нафтапрадуктамі ў Еўропе. «Купляючы таннае паліва ў Беларусі, ЕС узмацняе яе эканамічную залежнасць ад Расіі, — мяркуе Захарава, — выручаныя ж грошы ідуць на ўмацаванне дыктатуры, а не на карысць насельніцтва».

Андрэй Саннікаў адказаў на пытанні ўдзельнікаў слуханняў аб сітуацыі ў Беларусі, магчымых шляхах яе развіцця, ролі Еўропы і Вялікабрытаніі ў руху беларускага грамадства да дэмакратычных каштоўнасцяў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ17

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

Беларусцы выдалі бракаваны пашпарт. Дэфект выявілі на мяжы2

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць