Свет44

Марока збіраюцца злучыць з Іспаніяй і Партугаліяй двума падводнымі тунэлямі

На фоне росту нестабільнасці на традыцыйных марскіх маршрутах Афрыка і Еўропа абмяркоўваюць рэалізацыю амбіцыйных інфраструктурных праектаў, якія здольныя напрамую злучыць два кантыненты. Размова ідзе пра будаўніцтва двух маштабных падводных тунэляў агульным коштам звыш 20 мільярдаў еўра.

Ілюстрацыя меркаванага маршруту падводнага тунэля паміж Партугаліяй і Марока. Крыніца: talent24h.okdiario.com

Марока-Партугалія

Адзін з праектаў — аўтамабільны тунэль паміж Марока і Партугаліяй — ужо прыцягнуў увагу як магчымы новы «калідор блізкасці» праз Атлантыку. Паводле папярэдніх ацэнак, яго кошт можа перавысіць 800 мільёнаў еўра.

Як паведамляе партугальскае выданне OKDiario, праект прадугледжвае злучэнне дарожнай сеткі на поўнач ад Танжэра з інфраструктурай паўднёвай Партугаліі, уключаючы аўтастраду A22, а таксама інтэграцыю з наземнай лагістыкай і марскімі маршрутамі.

Інжынеры, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы, называюць гэты праект «інфраструктурным скачком», які змяняе само разуменне прасторы і тэрыторыі. Ён плануецца як модульны, што дазволіць паэтапна весці будаўніцтва без парушэння існуючага руху транспарту. Каардынацыя праекта будзе ажыццяўляцца праз сумесны кансорцыум, які будзе працаваць паводле адзіных стандартаў бяспекі, сумяшчальнасці і экалагічнай устойлівасці.

Тэхнічна тунэль будзе складацца з двух паралельных праходаў — па адным для кожнага напрамку руху — а таксама асобнага аварыйнага калідора. Прадугледжваюцца складаныя сістэмы вентыляцыі і кантроль ціску, а таксама аварыйныя сховішчы і сучасныя сістэмы бяспекі.

Сярод разгляданых рашэнняў — выкарыстанне папярэдне вырабленых падводных секцый і спецыяльных тунэлепраходных машын, адаптаваных да ціску і геалагічных умоў марскога дна.

Разам з тым, як паведамляе выданне, шэраг ключавых дэталяў праекта не пацверджаны афіцыйна, а ўлады Партугаліі пакуль не каментавалі інфармацыю.

Марока-Іспанія

Адначасова з партугальскім кірункам новае дыханне атрымаў яшчэ больш маштабны праект падводнага чыгуначнага тунэлю паміж Марока і Іспаніяй. Гэтае грандыёзнае збудаванне коштам ад 15 да 20 мільярдаў еўра павінна працягнуцца на 42 кіламетры, з якіх прыкладна 27 кіламетраў пройдзе непасрэдна пад вадой.

Ілюстрацыя магчымага тунэлю пад Гібралтарскім пралівам. Крыніца: Іспанскае таварыства (кампанія) па даследаваннях стацыянарнага злучэння праз Гібралтарскі праліў — SECEGSA

Тунэль, які злучыць іспанскую Пунта-Палома з мараканскім мысам Малабата, будзе прызначаны як для грузавых, так і для пасажырскіх перавозак. Чакаецца, што пасля завяршэння праекта час у шляху паміж кантынентамі скароціцца ўсяго да 30 хвілін, што створыць беспрэцэдэнтныя ўмовы для паскарэння гандлёвых патокаў у рэгіёне.

Рэалізацыя гэтых двух праектаў сведчыць пра фундаментальны зрух у эканамічнай стратэгіі Афрыкі. Замест татальнай залежнасці ад марскіх грузаперавозак, якія часта становяцца закладнікамі геапалітычных канфліктаў, кантынент робіць стаўку на стварэнне ўстойлівых наземна-падводных калідораў.

Каментары4

  • белый человек
    05.05.2026
    "пасля завяршэння праекта час у шляху паміж кантынентамі скароціцца ўсяго да 30 хвілін, што створыць беспрэцэдэнтныя ўмовы для паскарэння гандлёвых патокаў у рэгіёне."

    Всё делается для того, чтобы Европы "не стало".... 2 тоннеля+ Женевская Конвенция 1951г. о беженцах - это 2 последних гвоздя в "урну" траурную под названием Европа.
  • Сергей.
    05.05.2026
    Там и так не мало африканцев не из христианской цивилизации, с малой моралью. Хотят еще больше таких ? Пусть спросят у коренных Европейцев, надо ли им это ?
  • двустволка, соль
    05.05.2026
    Окупасов прибавится, ещё так много пустующих квартир без присмотра...
    Африканеям надо же где-то проживать

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць