Прэм'ер-міністр Аўстраліі Джулія Гілард, прадстаўляючы ў парламенце краіны законапраект аб рэформах у сферы сацыяльнага забеспячэння для інвалідаў, не змагла стрымаць слёз.
У ходзе выступлення Гілард распавяла аб 17-гадовым маладым чалавеку з інваліднасцю, які прасіў яе зрабіць усё магчымае для прыняцця закона.
«Калі я сустрэла гэтага маладога чалавека, ён даў мне картку, падпісаную ім і яго сябрамі, каб падзякаваць нам за тое, што мы робім для інвалідаў», — распавяла Гілард.Паводле яе слоў, прапанаваная урадам новая схема страхавання для людзей з інваліднасцю дапаможа такім людзям, як Сэндзі, ажыццявіць іх мары.
Як адзначае агенцтва France Press, пасля таго як новая схема страхавання ўступіць у сілу, яна будзе распаўсюджвацца на больш чым 400 тысяч аўстралійцаў з абмежаванымі дзеяздольнасцямі. Чакаецца, што кошт праграмы, якая прадугледжвае дадатковы індывідуальны догляд і праграмы рэабілітацыі, абыйдзецца аўстралійскаму бюджэту каля 15 мільярдаў даляраў у год.
Каментары