Грамадства99

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка

Некалькі дзён таму ў сацсетках з’явілася відэа, дзе відаць, як воўк перамяшчаецца каля жылога мікрараёна Альшанка ў Гродне. Пасля гэтага на месца аператыўна выехалі паляўнічыя. Яны высветлілі, што драпежнік знаходзіцца ў пэўным лясным масіве і пакуль не пакідаў яго, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

З 20 студзеня звера спрабуюць высачыць, але яму ўдаецца пазбягаць пераследу. Як адзначаюць паляўнічыя, воўк — вельмі асцярожная і рухавая жывёла, якая не затрымліваецца доўга на адным месцы. Выхад драпежніка бліжэй да населеных пунктаў (яго бачылі больш чым за два кіламетры ад гарадской мяжы) можа тлумачыцца перыядам гону, а таксама маразамі і недахопам ежы.

Ёсць падставы меркаваць, што гэты ж воўк некалькі дзён таму задушыў сабаку на падворку ў вёсцы Струбка Гродзенскага раёна.

Пры гэтым спецыялісты адзначаюць, што колькасць ваўкоў у раёне невялікая, хоць падобныя выпадкі зрэдку здараюцца. Так, летам мінулага года каля аграгарадка Сапоцкін была забітая ваўчыца, якая нападала на сабак у прыватных гаспадарках. У сувязі з гэтым уладальнікам жывёлы раяць не пакідаць без нагляду авечак і коз, а таксама не выпускаць сабак за межы двара.

Каментары9

  • U
    23.01.2026
    Адчапіцеся ад санітара леса.
  • Тамбоўскі воўк
    23.01.2026
    Ясь, А як жа сабака ў вёсцы Струбка?
  • Ясь
    23.01.2026
    Тамбоўскі воўк, сабаку трэба трымаць на падворку, а не спускаць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць