Свет44

У новай абароннай стратэгіі ЗША назвалі Расію «пастаяннай, але кантраляванай пагрозай»

У дакуменце Пентагона «Нацыянальная стратэгія абароны», апублікаваным 23 студзеня, адзначаецца, што Масква і ў найбліжэйшай будучыні будзе заставацца фактарам пагрозы для НАТА.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня 2025 года. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Паводле стратэгіі, Расія надалей будзе пастаяннай, хоць і кіраванай пагрозай для ўсходніх краін — членаў НАТА. Нягледзячы на дэмаграфічныя і эканамічныя праблемы, вайна ва Украіне, як падкрэсліваецца, сведчыць пра тое, што Расія ўсё яшчэ мае значны вайсковы і прамысловы патэнцыял.

Амерыканскае абароннае ведамства таксама лічыць, што Расія застаецца небяспечнай і для саміх Злучаных Штатаў. Прычына — найбуйнейшы ў свеце ядзерны арсенал, які, паводле даных Стакгольмскага інстытута даследаванняў праблем міру (SIPRI), налічвае каля 5 580 боегаловак і працягвае мадэрнізавацца.

Акрамя таго, у дакуменце згадваюцца падводныя, касмічныя і кібераперацыйныя магчымасці Расіі, якія тэарэтычна могуць быць выкарыстаныя супраць тэрыторыі ЗША. У сувязі з гэтым Вашынгтон заяўляе пра намер падтрымліваць гатоўнасць сваіх войскаў да абароны ад магчымых расійскіх пагроз.

Разам з тым Пентагон адзначае, што Расія не здольная дамагчыся дамінавання ў Еўропе. Еўрапейскія сілы НАТА, як сцвярджаецца, значна пераўзыходзяць Расію па эканамічным патэнцыяле, колькасці насельніцтва і, адпаведна, па агульнай вайсковай моцы. Аднак пры гэтым падкрэсліваецца, што расійская дзяржава прадэманстравала гатоўнасць весці працяглую вайну ў суседніх рэгіёнах.

Асобны акцэнт у стратэгіі зроблены на ролі Еўропы ў падтрымцы Украіны. У дакуменце гаворыцца, што хоць вайна павінна завяршыцца, асноўная адказнасць за гэта кладзецца на еўрапейскія краіны. Забеспячэнне і захаванне міру, на думку Пентагона, запатрабуе лідарства і актыўнай пазіцыі саюзнікаў па НАТА.

Гэтыя падыходы адпавядаюць і палажэнням стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША, апублікаванай у снежні 2025 года. У ёй, сярод іншага, гаварылася пра неабходнасць заканчэння вайны ва Украіне, аднаўлення стратэгічнай стабільнасці ў адносінах з Расіяй і адмову ад далейшага пашырэння НАТА.

Каментары4

  • Не чутна падзякаваў ад украінцаў
    24.01.2026
    Ян, калі б не штаты не існавала б ужо той Украіны. Так што дзякаваць перш за ўсё павінны іншыя.
  • М
    24.01.2026
    Не чутна падзякаваў ад украінцаў, калі б не Ўкраіна, маскалі з дапамогай некалькіх мільёнаў новага мяса дайшлі б да Ля-Маншу і гінулі б брытана-амэрыканскія салдаты з наступнай пэспэктывай выкарыстаньня ядзеркі.
  • Проза
    24.01.2026
    М, у НАТА авіяцыя і тамагаўкі размалолі б усе мільёны расейцаў. Мясам можна заваліць +- параўнальную генерацыю ўзроўня войска. Яны б завязлі ў балтыцы і максімум да Віслы б дайшлі. А Пуціна б як Мадуру выцягнулі з мяшком на галаве.

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай6

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць