Здарэнні1313

У Баранавічах былы вучань збіў свайго настаўніка проста ў школе

Перад гэтым ён распіваў піва з сябрамі на школьным сталыёне і правакаваў фізрука.

З падазрэннем на пералом пераносся і некалькіх рэбраў 38-гадовага выкладчыка шпіталізавалі, піша «Intex-press».

Цяпер ён знаходзіцца пад наглядам лекараў і праходзіць медыцынскае абследаванне.

«Я праходзіла міма па калідоры, калі пачула крыкі дзяцей. Спачатку нават не зразумела, што здарылася: мне здалося, што гэта старшакласнікі счапіліся ў бойцы. Толькі калі ўбачыла калегу, што ляжыць на падлозе ў лужыне крыві і дарослага хлопца побач з ім, закрычала на маладога чалавека, каб папярэдзіць чарговы ўдар»,
— расказала «IP» адна з настаўніц школы, якая стала сведкай здарэння.

Інцыдэнт адбыўся 15 мая прыкладна ў 9 гадзін раніцы ў адной са школ горада.

Па словах адной з настаўніц, калі настаўнік выходзіў з кабінета, раптам з-за калоны выбег хлопец і ўдарыў мужчыну кулаком у твар. Калі выкладчык ўпаў на падлогу, малады чалавек пачаў збіваць яго нагамі.

Сведкамі здарэння сталі дзеці, многіх з якіх тое, што здарылася моцна ўзрушыла і напалохала. «У адной дзяўчынкі нават здарылася істэрыка, — распавялі ў школе. — Яе супакоілі, як маглі і адпусцілі дадому. Усё, што здарылася, у мяне проста ў галаве не ўкладваецца. Я ўжо больш за 18 гадоў працую ў школе, але нічога нават падобнага на гэта ніколі не было».

Літаральна за паўгадзіны да здарэння хлопца разам з двума сябрамі бачылі на стадыёне гэтай жа школы. «Яны пілі піва, а потым пачалі правакаваць на бойку выкладчыка фізкультуры, — кажа настаўніца.
— Але, мабыць, іх напалохала прысутнасць старшакласнікаў, якія ў той момант там займаліся і маглі даць адпор».

Пазней хлопец прыйшоў у школу. Супрацоўніцы, якая ў той момант дзяжурыла ў калідоры, ён сказаў, што будзе чакаць свайго малодшага брата, які вучыцца ў гэтай жа школе, каб аддаць яму ключы.

Як высветлілася, хлопец сам калісьці быў вучнем гэтай школы. Збіты ім настаўнік выкладаў у яго рускую мову і літаратуру, а цяпер вучыць яго малодшага брата.
«Ён вучыўся ў мяне толькі з 5 па 7 клас. Ён быў не вельмі паспяховым вучнем, але нейкіх асаблівых праблем з паводзінамі не было, — паведаміў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам «IP» настаўнік. — Не магу зразумець, за што ён напаў на мяне: я ніколі ў нейкім негатыўным сэнсе не вылучаў яго з класа».

Пасля здарэння выкладчык адмовіўся ад шпіталізацыі і пайшоў дадому, але ўжо ўвечары яму ўсё ж такі прыйшлося звярнуцца па дапамогу да медыкаў, паколькі ён стаў адчуваць сябе вельмі дрэнна.

Нападнік з месца здарэння ўцёк.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць