Культура

«Будзьма!» прэзентуе канцэпт «Культура паляпшае жыццё»

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт — «Культура паляпшае жыццё».

Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская так каментуе новы старт: «На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія. Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60% беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую культуру. Мы ж хочам данесці, што культура — гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве».

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі — паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі — распавядаюць пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці.
Наступны крок — зняць стэрэатып адносна слова «культура» і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская: «Важна адзначыць, што фраза „Культура паляпшае жыццё“ ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і „Кірмашоў праектаў“, якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі „Будзьма беларусамі!“ — змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве».

Анлайн-прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу.
Першым у прадстаўленні канцэпту «трымае ўдар» і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін — вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў. Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым журналісцкім праекце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА21

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць