Грамадства11

ВНУ скарачаюць прыём абітурыентаў на 2013 год

Агульны прыём у 54 установы вышэйшай адукацыі сёлета складзе 79,3 тыс. чалавек. З іх на навучанне за кошт рэспубліканскага бюджэту плануецца прыняць 30,5 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым у 2012 годзе (32,2 тыс.), на платнае навучанне — 47 тыс. чалавек, што на 15% менш (55,8 тыс.).

Як заявіў на нарадзе адказных сакратароў прыёмных камісій устаноў вышэйшай адукацыі першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 24 мая, план прыёму абітурыентаў сфарміраваны з улікам наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі — сёлета выпуск са школ складзе 59 тыс. чалавек, што на 6,4 тыс. менш, чым у 2012 годзе. А таксама з улікам скарачэння на 10% агульнага аб’ёму падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, пераразмеркавання бюджэтных рэсурсаў на запатрабаваныя, высокатэхналагічныя спецыяльнасці ў сферы IТ-тэхналогій, атамнай энергетыкі, нанаматэрыялаў і нанатэхналогій, біятэхналогій, касмічных тэхналогій, будаўніцтва і іншых галінах, скарачэння прыёму на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці ў няпрофільных ВНУ.

Першы намеснік міністра зазначыў, што ўзгадненне кантрольных лічбаў прыёму ў ВНУ на 2013 год ажыццяўлялася «марудна і няпроста»,
бо заснавальнікі з цяжкасцю пагаджаліся на скарачэнне прыёму, асабліва на такія спецыяльнасці, як «эканоміка», «кіраванне», «правазнаўства».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату свету — аўтагол

Новы мем — чалавек-вентылятар. Часам нават чалавек-кандыцыянер3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць