Грамадства

Лукашэнка сёння займаецца праблемай узбуйнення Дрыбінскага раёна

Улады Магілёўскай вобласці падрыхтавалі прапановы па ўзбуйненні Дрыбінскага раёна. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка пасля нібыта дакладу Лукашэнку. Самога Лукашэнку, як звычайна па серадах, не паказалі. Пры гэтым галоўную тэму сённяшняга дня, — атаку беспілотніка на беларускі аўтобус з дзецьмі ў Бранскай вобласці, — Лукашэнка пакуль што не каментаваў.

Анатоль Ісачанка пасля даклада Лукашэнку. Фота: БелТА

Раней было даручана разгледзець магчымасць пашырэння тэрыторыі Дрыбінскага раёна за кошт далучэння часткі зямель суседніх раёнаў. Паводле папярэдніх разлікаў, пасля змянення межаў плошча раёна павялічыцца прыкладна на 10 тысяч гектараў. У выніку ён стане крыху большым за сярэднестатыстычны раён Магілёўскай вобласці.

Разам з новымі тэрыторыямі ў склад раёна павінны ўвайсці і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, якія цяпер працуюць на гэтых землях. Калі сёння ў Дрыбінскім раёне налічваецца шэсць сельгаспрадпрыемстваў, то пасля ўзбуйнення іх колькасць павялічыцца прыкладна ўдвая.

Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, вобласць ужо прапрацавала гэтае пытанне і накіравала свае прапановы. Цяпер яны знаходзяцца на разглядзе. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля дадатковага абмеркавання і новага дакладу Лукашэнку.

Кіраўнік Магілёўскай вобласці адзначыў, што пытанне ўзбуйнення раёнаў вельмі складанае і закранае шмат аспектаў. Гаворка ідзе не толькі пра змену межаў, але і пра зямельныя рэсурсы, насельніцтва, матэрыяльную базу, арганізацыю працы прадпрыемстваў і мясцовага кіравання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць