Навука і тэхналогіі1818

Пяць міфаў пра камароў

Маскіты з'явіліся больш за 175 мільёнаў гадоў таму, так што ад іх, напэўна, пакутавалі нават дыназаўры. Людзі настолькі доўга змагаюцца з камарамі, што за гэты час нарадзілася шмат міфаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх:

1. Камары жывуць адзін дзень (няпраўда).

У розных відаў крывасмокаў розная працягласць жыцця. Самцы камароў у сярэднім жывуць 2—3 тыдні, самкі — 2—3 месяцы, а самкі малярыйнай камароў сыходзяць у дыяпаўзу ў канцы лета і дажываюць да вясны.

2. Камар, які пакусаў хворага на СНІД чалавека, можа распаўсюджваць хваробу (няпраўда).

Не, бо гэты вірус гіне ў стрававальнай сістэме камароў.

3. Камары баяцца дыму (часткова праўда).

Для камароў ён вельмі непрыемны, бо яны таксама дыхаюць паветрам. Але поўнасцю выратаваць ад камароў дапаможа толькі вялікая задымленасць.

4. Ультрагукавыя сродкі дапамогуць адпалохаць камароў (няпраўда).

Праверыць гэта можна і самому: дастаткова спампаваць у інтэрнэце спецыяльную аплікацыю. Але камароў не пужаюць такія гукі, хутчэй, гаспадар дома забяспечыць сабе бяссонную ноч.

5. Камар кусае толькі адзін раз, а пасля — памірае (няпраўда).

Не, бо гэта ж не пчала. Але самец камара чалавеку не вораг, бо ён харчуецца нектарам. А кроў п'юць толькі самкі. Зрэшты, яны таксама могуць перайсці на сок кветак, калі няма дзе ўзяць кроў, толькі ў гэтым выпадку адкласці яйкі самкі не змогуць.

Сёлета камароў і машкары сапраўды шмат, зазначае энтамолаг Святлана Яшкоўская. Гэтаму спрыяюць высокая паводка і дажджысты май.

«Сезон актыўнасці камароў пачынаецца вясной, калі тэмпература ўздымаецца вышэй за 8—10 градусаў, — расказвае Святлана Яшкоўская. — Калі моцна пакусаюць, акрамя ацёкаў, запалення і свербу, можа ўзнікнуць інтаксікацыя арганізма. Гэта вядзе да агульнай слабасці, павышэння тэмпературы, праблем сардэчнай дзейнасці».

Спецыялісты раяць прамываць месца ўкусаў растворам соды. Калі ахвяры камароў пагоршала, трэба тэрмінова звярнуцца да доктара.

Як змагацца з камарамі

• Выкарыстоўвайце рэпеленты.

• Абірайце для адпачынку на прыродзе светлыя месцы.

• Не пакідайце адчыненымі вокны і дзверы, у вокны ўсталёўвайце ахоўныя сеткі.

• Чым менш вады вакол хаты (бочкі, калюжыны і г.д.), тым менш камароў.

• Пры пранікненні ў жыллё выкарыстоўвайце электрафумігатары для барацьбы з насякомымі, дым ад ядлоўца ці валяр'янавага кораня.

Цікавыя факты

• 1 200 000 камароў дастаткова, каб выпіць з чалавека ўсю кроў. Гэта, вядома, тэарэтычны разлік, бо да гэтага чалавек памрэ ад раздражнення і болевага шоку.

• Самы вялікі помнік камару размешчаны ў мястэчку Камарна, Канада. Сталёвая статуя зробленая ў 1984 годзе і мае размах крылаў 5 метраў.

• Камары валодаюць унікальнай здольнасцю лавіраваць паміж кроплямі дажджу і заставацца сухімі на працягу 5 хвілін.

• Побач з намі жывуць сапраўдныя пярэваратні. Мяркуйце самі: паводле даследаванняў, у поўню актыўнасць камароў узрастае на 500%.

Каментары18

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны1

Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка5

У Оршы запусцяць новае кітайскае прадпрыемства

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК12

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць