Бандарэнка: Фатограф Цуранаў стаў саўдзельнікам катаванняў
Шпацыраваць у кайданках у
Эмігрант, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка заявіў пра гэта сайту charter97.org, каментуючы вынікі конкурсу «Прэс-фота 2013», абвешчаныя ўчора ў Мінску.
«Шакаваны рашэннем журы Belarus Press Photo прысудзіць Гран-пры супрацоўніку газеты «На страже» Вячаславу Цуранаву. Магчыма, нехта ў гэтых здымках з Жодзінскай турмы ўгледзеў глыбокі філасофскі сэнс. Я бачу ў іх сведчанне таго, што супрацоўнік-фатограф Цуранаў стаў як мінімум саўдзельнікам катаванняў і здзекаў над вязнямі. Абсалютна ясна, што гэтая дзікая фотасесія з дурацкім крэслам у шпацырным дворыку не была добраахвотнай. Зняволеныя не глядзяць у аб'ектыў, а іх рукі ў мароз скаваныя за спінай кайданкамі. Калі я сядзеў у карцары турмы КДБ, мне «пашчасціла» шпацыраваць у кайданках у 15-градусны мароз. Магу сказаць, што гэта самае сапраўднае катаванне. Чалавек адчувае вельмі моцны боль, а пасля такога «шпацыру» кісці рук на працягу некалькіх гадзін застаюцца сінімі. Для садыстаў важна, што пры гэтым не застаецца слядоў.
На жаль, для многіх беларускіх міліцыянтаў і фотакара «На страже» Цуранава зняволеныя — толькі бяспраўныя рабы. Але пра што думалі члены журы паважанага конкурсу, застаецца незразумелым», — заявіў Бандарэнка.
Вячаслаў Цуранаў, маючы доступ у турмы, зрабіў серыю фотаў асуджаных да пажыццёвага зняволення ў Жодзінскай турме. У прыватнасці, ён здымаў асабліва небяспечных злачынцаў у дворыку, у часе шпацыру. Яны пазавалі фатографу, седзячы ў крэсле. Здымкі адбываліся зімой, на зямлі ляжыць снег, вязні адзетыя ў ядавіта-аранжавыя робы.
Рэзкі пратэст у інтэрнэце выклікала паралельная заява Бандарэнкі: што журы конкурсу абрала фоты карэспандэнта газеты «На страже» для таго, каб альбом не быў прызнаны ўладамі экстрэмісцкім, як гэта здарылася з выданнем 2011 года. Гэта «хартыйнасць галаўнога мозга, той самы лукашызм, толькі наадварот», — напісаў тэлеаператар Алесь Баразенка, якога не раз затрымлівалі за журналісцкую дзейнасць. А медыякансультант Аляксей Лявончык назваў мысленне Бандарэнкі «хваравітым».
Каментары