Грамадства33

У Гродне зноў нішчаць дрэвы — фоты

26 чэрвеня ў першай палове дня цяжкая тэхніка з’явілася ў двары дома № 8 па праспекце Касманаўтаў.

Рабочыя пачалі актыўна знішчаць своеасаблівы міні-парк, што месціцца тут, і ўжо паспелі спілаваць некалькі высокіх дрэваў, пакуль узрушаныя жыхары дома не выбеглі ў двор, піша «Твой стыль».

«У нас адпаведны загад», — патлумачылі «азеляніцелі». «А чаму нас ніхто не запытаў?» — абурыліся жыхары. Рабочыя толькі паціскалі плячыма.
Тады людзі пачалі званіць у розныя гарадскія інстанцыі і, у рэшце рэшт, дазваніліся да прыёмнай старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры. Там паабяцалі дапамагчы.

Сапраўды, вельмі хутка на месцы канфлікту з’явіліся два прадстаўнікі гарвыканкама, якія на ўсялякі выпадак вырашылі не называць свае прозвішчы, аднак уступілі ў размову з жыхарамі дома.

Яны расказалі цікавую гісторыю, што быццам бы менавіта самі жыхары прасілі спілаваць гэтыя дрэвы, бо яны ўсім надакучылі. Замест зялёных насаджэнняў мясцовым быццам бы востра спатрэбілася аўтапляцоўка.

Жыхары дома з вялікім здзіўленнем сустрэлі гэтую навіну. «Вы нам скажыце, хто канкрэтна прасіў гэтую пляцоўку. Мы ад машын, якія дзень і ноч ідуць па праспекце, вельмі пакутуем», — звярнуліся жыхары да гарадскіх чыноўнікаў.

Хтосьці запытаўся, ці ёсць праект таго, што будзе на месцы дрэваў. «Ёсць», — запэўнілі прадстаўнікі гарвыканкама, аднак на прапанову паказаць, замяліся і сказалі, што паперы засталіся дзесьці ў калідорах улады.

У 12.30 ажыўлены дыялог на праспекце Касманаўтаў яшчэ працягваўся, тэхніка не працавала. Чыноўнікі гарвыканкама настойвалі, што толькі пасля знішчэння дрэў для жыхароў дома № 8 і суседніх дамоў жыхарам будзе добра. Але тыя настроены рашуча бараніць «зялёнага сябра».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну12

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?1

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка11

«СЕО прыходзіў п'яным». Чаму людзі не сыходзяць з месцаў, дзе перасталі плаціць2

Беспрацоўных ужо выклікаюць у міліцыю позвамі — чаму гэта незаконна7

ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі21

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну12

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць