Грамадства

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

14 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 273, згодна з якім да 1 студзеня 2028 года будзе дзейнічаць спрошчаны парадак афармлення дакументаў на зямельныя ўчасткі. Гэта значыць, што грамадзяне змогуць атрымліваць правы на зямлю без неабходнасці распрацоўваць праекты адводу.

Фота ілюстрацыйнае

Палягчэнні закрануць тых, хто мае ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных дамоў, вядзення фермерскай гаспадаркі, садоўніцтва, дачаў, народных промыслаў, а таксама тых, хто заняў зямлю самавольна.

Такі ж спрошчаны парадак будзе дзейнічаць і для арганізацый, якім выдзеленая зямля для шматкватэрнага жылля і аб’ектаў ЖКГ.

Указ уносіць змены ў ранейшыя дакументы — № 463 ад 2017 года і № 76 ад 2021 года — і працягвае тэрмін «зямельнай амністыі» да 1 студзеня 2028 года. Гэта дасць магчымасць узаконіць самавольна занятыя ўчасткі. Раней гэты тэрмін ахопліваў перыяд з 1 верасня 2022 года па 1 верасня 2025-га.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскаму далажылі пра разбудову вайсковай інфраструктуры ў Беларусі15

Лукашэнка загадаў прапускаць у Беларусь украінскіх грыбнікоў і ягаднікаў. Ва Украіне адрэагавалі8

Зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы можна будзе толькі ў адным медцэнтры. А другую бясплатную спробу дадуць не ўсім3

Дзяржпрэса выдаліла тэкст хамскага выступлення пасла Дапкюнаса ў АБСЕ14

Каля Кургана Славы адкрылі кавярню ў стылі эпохі застою ФОТЫ14

Лукашэнка назваў украінскія войскі на мяжы з Беларуссю «механізатарамі і даяркамі»25

Асноўнай рэакцыяй на Пуціна, Лаўрова, Пяскова ў расійскім тэлеграме стаў клоўн8

Толькі траціна тэлефонаў беларусаў могуць падтрымліваць тэхналогію 5G1

У Варшаве пацярпеў катастрофу лёгкаматорны самалёт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць