Якія мовы, на Вашу думку, вывучаць найбольш перспектыўна?
43% вясковых школьнікаў вывучаюць нямецкую мову
Паводле дадзеных Белстата, 99,4% беларускіх школьнікаў, якія навучаюцца ў 3–11 класах, вывучаюць замежныя мовы.Гэта 725 тысяч патэнцыйных носьбітаў моваў. З прадстаўнікамі якіх краін яны змогуць паразмаўляць?
78,1% школьнікаў вывучаюць англійскую мову, 17,1% — нямецкую. «Французаў» сярод школьнікаў 3,5%, а «іспанцаў» — усяго 0,7%.Доля польскай, чэшскай, кітайскай ды іншых моваў мізерная, у справаздачу Белстата яны не ўключаныя.
Аднак такая сітуацыя не ва ўсёй краіне.
Англійская ў вёсках не ў такой пашане. Яе вывучаюць 53,9%, затое нямецкую — 42,7% школьнікаў.У гарадах жа нямецкую вучыць толькі кожны дзясяты, а англійскую — 85,6% вучняў.
Апытанка
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары