Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Ломскага намеснікам прэм'ер-міністра. Ён будзе курыраваць пытанні развіцця аграпрамысловага сектара, піша БелТА.

Аляксандр Ломскі. Фота: Белта
У канцы чэрвеня 2025 года Аляксандр Ломскі быў прызначаны на пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі — інспектара па Брэсцкай вобласці.
А да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Нам трэба дадаць у сельскай гаспадарцы, каб падвоіць вынікі», — сказаў Лукашэнка на прызначэнні пад тэлекамеры.
Пра лёс Юрыя Шулейкі, які да сёння быў намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, курыруе сельскую гаспадарку, нічога пакуль не паведамляецца.
Каментары