Заўзятару ўдалося сфатаграфавацца з любімым футбалістам — Мікелем Артэта.
Лонданскі «Арсенал», які праводзіць перадсезоннае турнэ па Азіі, прыбыў у В’етнам, дзе гульцы зрабілі аглядную экскурсію па Ханоі. Пасля экскурсіі за аўтобусам «Арсенала», якiя накiроўвалiся ў гатэль, пачаў бегчы в’етнамскі заўзятар.
Стараючыся не адставаць ад аўтобуса, ён урэзаўся ў слуп і дрэва, аднак не атрымаў сур’ёзных пашкоджанняў і змог працягнуць бег. Футбалісты, якія заўважылі фаната, пачалі падбадзёрваць яго рознымі выкрыкамі — у прыватнасці, прапаноўвалі трэнерам падпісаць з ім кантракт.
Неўзабаве аўтобус спыніўся, і галоўны трэнер каманды Арсен Венгер запрасіў заўзятара ў аўтобус.Там прыхільнік «Арсенала» змог паціснуць рукі гульцам і сфатаграфавацца з паўабаронцам Мікелем Артэта.
Усяго заўзятар прабег за аўтобусам каля шасці кіламетраў, паведамляе афіцыйны сайт «Арсенала».
0
0
0
0
0
0