Эканоміка

Прырост ВУП склаў 1,4% пры гадавым прагнозе 8,5%

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў першым паўгоддзі 2013 года ўзрос на 1,4% і склаў 284,9 трлн. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Пры гэтым гадавы прагноз складае 8,5%.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі ў першым паўгоддзі 2013 года знізілася на 4,2% да 302,8 трлн. рублёў. Запасы гатовай прадукцыі склалі 31,3 млрд. рублёў, або 78,1% да сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці (леташні паказчык — 50,7%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай прадукцыі склала 17,7%.

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый узрос на 1,5% да 32,8 трлн. рублёў, сельгасарганізацыямі — на 2,2% да 29,7 трлн. рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал узраслі на 8,8% да 85,3 трлн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 618,9 тыс. кв. метраў жылля (на 6,2% больш за леташні паказчык).

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам (уключаючы трубаправодны) зменшыўся на 6,9% да 213,1 млн. тон, рознічны тавараабарот узрос на 18,8% і склаў 122,1 трлн. рублёў.

Спажывецкія цэны ў чэрвені ў дачыненні да мая ўзраслі на 0,3%, з пачатку года — на 7%, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі павялічыліся на 0,2% і 4,3% адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць