Грамадства4343

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Валанцёры, якія дапамагаюць бяздомным жывёлам у мінскім пункце часовага ўтрымання «Фаўна горада» на вуліцы Гурскага, б’юць трывогу — няма свабодных вальераў.

Акрамя традыцыйнага папаўнення пункта жывёламі пасля адловаў ці знаходак на вуліцы, пачала расці колькасць чатырохлапых, ад якіх гаспадары адмаўляюцца праз пачатак дзеяння закона аб падатках на хатніх гадаванцаў. Найперш гэта тычыцца сабак.

Фота: фэйсбук-старонка «Гурскага — не прытулак»

«Сябры, на Гурскага ў Мінску ў «Фаўне горада» бяда. Пасля прыняцця новага закона, каб не рэгістраваць жывёл, іх цягнуць адусюль масава і здаюць, здаюць, здаюць ва ўсыпалку. Хатніх, неабароненых. Адлоў хапае без разбору ўсіх, хто на самавыгуле. У Беларусі абвешчаная вайна самым неабароненым і, безумоўна, поўным любові да чалавека істотам. Калі нехта думаў пра хатняга гадаванца — самы час», — напісала адна з зоаактывістак.

Толькі за два дні да валанцёраў на Гурскага паступіла 19 жывёл, свабодных вальераў і пакояў у іх не засталося — некалькім сабакам прыходзіцца туліцца ў адной клетцы.

Фота: фэйсбук-старонка «Гурскага — не прытулак»

Валанцёры пацвердзілі чытачцы «Нашай Нівы», што перапоўненасць вальераў звязаная ў тым ліку з пачаткам дзеяння з 1 ліпеня 2026 года падатку на сабак.

«Адмоўнікаў вельмі шмат. Здаюць штодзённа практычна. Частку жывёл ужо забралі, але толькі ў нас на сёння застаецца каля 10 адмоўнікаў, і іх колькасць будзе далей расці», — распавялі валанцёры. 

Дапамагчы актывістам можна, забраўшы сабе аднаго з адмоўнікаў хаця б на часовую ператрымку.

З 2026 года ў Беларусі пачаў дзейнічаць падатак на сабак. Адначасова новыя нормы заканадаўства абавязваюць уладальнікаў рэгістраваць усіх хатніх жывёл, у тым ліку і катоў.

Падатак за валоданне сабакам складае 14 рублёў за квартал (калі ён патэнцыйна небяспечнай пароды — то 67 рублёў).

Зарэгістраваць сабак і катоў можна бясплатна ў мясцовай службе «Адно акно». За адсутнасць рэгістрацыі пагражае штраф ад 1 да 15 базавых адзінак (цяпер гэта ад 45 да 675 рублёў). А за нявыплату падатку прыйдзецца заплаціць 15% ад сумы запазычанасці.

Каментары43

  • С...и
    01.06.2026
    Но не собаки и их хозяева
  • Ёсік
    01.06.2026
    Вось і вылез ўвесь гной з чалавека, які раней казаў, паказваючы на таго сабаку - гэта мой лепшы сябар.
  • No
    01.06.2026
    Лукашысты адчанілі сваім налогам партал у Пекла.
    Гаспадары якія здаюць сваіх сабакаў - гэта бяздушныя пачвары.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць