Грамадства11

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім

Агулам Арановіч правёў за кратамі амаль шэсць гадоў. Яго тэрмін падчас адбыцця пакарання вырас на дадатковыя паўгода.

Аляксандр Арановіч. Фота: Вясна

Выйшаў на свабоду 43‑гадовы Аляксандр Арановіч. Яму прысудзілі 6 гадоў калоніі за «арганізацыю дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 13, арт. 293 КК). Адзіным «доказам» апошняга абвінавачання стала старая дымавая шашка, якую нібыта знайшлі на гарышчы бацькоўскай хаты ў Старых Дарогах падчас ужо трэцяга ператрусу.

Арановіч — ураджэнец Старых Дарог, чалавек, далёкі ад палітыкі ў звыклым сэнсе. Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, да 2015 года быў індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся грузаперавозкамі, ездзіў на заробкі ў Расію.

Вясной 2020 года Арановіч далучыўся да каманды ютуб-канала «Краіна для жыцця» Сяргея Ціханоўскага і сеў за руль таго самага аўтадома, на якім блогеры аб'язджалі рэгіёны і збіралі людзей на сустрэчы. Менавіта ён вёў машыну — і менавіта яго першым спрабавалі дастаць сілавікі.

Упершыню імя Арановіча прагучала 5 мая 2020 года ў Магілёве, куды каманда прыехала на сустрэчу з падпісчыкамі. ДАІ спыніла аўтадом і паспрабавала затрымаць кіроўцу — але людзі абступілі машыну з усіх бакоў і проста не падпусцілі да яе міліцыю. Праўда, праз некалькі сутак Арановіча ўсё ж затрымалі. Далі 6 сутак, але пасля адбыцця вызвалілі.

Аляксандр Арановіч. Фота: Радыё Свабода

Доўга гэта не цягнулася. 29 мая 2020 года ў Гродне Арановіча затрымалі разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі ўдзельнікамі каманды падчас пікета па зборы подпісаў. З таго дня ён больш не выходзіў на свабоду.

Арановіча абвінавачвалі ў тым ліку ў тым, што ён нібыта апрануўся ў адзенне, падобнае да таго, у якім быў Ціханоўскі, каб забяспечыць ягоную абарону на мерапрыемстве і ў будучыні дапамагчы яму схавацца.

Суддзя Ленінскага раёна Гродна Алена Пятрова агучыла прысуд 27 красавіка 2021 года — 6 гадоў зняволення. У справе не было ніводнага паказання самога Арановіча — на следстве і ў судзе ён адмовіўся даваць паказанні і віну не прызнаў.

Падчас адбыцця пакарання палітвязню дадалі яшчэ паўгода — за «непадпарадкаванне».

Арановіча трымалі ў Воўчых Норах, у Ваўкавыску, а таксама на турэмных умовах у Магілёве.

У выніку палітвязень цалкам адседзеў прызначаны яму тэрмін. Ён выйшаў на свабоду ў маі 2026 года.

Каментары1

  • yyy
    01.06.2026
    Мне пра Пятрову адразу сказалі - гэта не судзьдзя, а сапраўдная пачвара, яна не судзіць, а проста называе тое, што запрасіў пракурор. Так і аказалася: спала мірна ўвесь суд, прачыналася толькі ў моманты, калі трэба было зьняць мае нязручныя пытаньні. А ў прыгавор упісала тое, што дакументальна было абвержана ў судзе, што ўказвала на тое, што прыгавор быў напісаны загадзя і яна нават ня здолела зразумець, пра што гаварыў адкакат і якія дакументы ёй перадаў.
    Цяпер за сваю актыўныю працу па разбурэньню жыцьцяў беларусаў Пятрова дарасла да намесьніка старшыні судзьдзі.

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць