Свет1010

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі

Сам ён казаў, што яму 17, але насамрэч 29. Выпадак ужо некалькі дзён абмяркоўваюць у сацсетках.

Мужчыну ў метро сфатаграфавалі і выклалі ў сацсеткі

Гісторыя пачалася з таго, што юрыст Кірыл звярнуў увагу на дзіўныя паводзіны мужчыны ў маскоўскім метро (гэта было 27 мая).

«Учора ў метро дарослы хлопец ціскаў і цалаваў у вагоне дзяўчынку, я сумняваюся, што ёй ёсць 14. Увесь вагон маўчаў. Як заўсёды, мне больш за ўсіх трэба, з імі загаварыў. Хлопец сказаў, яму 17, дзяўчынцы 15, на наступнай станцыі выскачылі з вагона».

У сацсетках хутка высветлілі, што мужчыну дакладна не 17, а каля 30 і ён мае кавярню ў пасёлку Камунарка ў Падмаскоўі. Юрыст, які стаў відавочцам сцэны ў метро, напісаў заяву ў паліцыю. Сама гісторыя разышлася па сацсетках.

Як пісаў тэлеграм-канал «Осторожно, новости», у той кавярні ў Камунарцы ў асноўным працуюць і збіраюцца падлеткі. 29‑гадовы Ілля Ш., якога знялі з дзяўчынкай у метро, раней займаўся відэапрадакшэнам. Для здымак фільма ён праводзіў кастынг з непаўналетнімі.

Таксама ў распараджэнні канала апынуліся скрыншоты перапіскі Іллі з 15‑гадовай дзяўчынкай. Ён выпрошваў у яе інтымныя фота і спрабаваў прымусіць да палавога акту. Па словах пацярпелай, гэта адбылося ў 2021 годзе, у той момант Ілля жыў на Балі. Дзяўчына думала, што ў іх адносіны. Калі мужчына прыехаў у Маскву, то стаў настойваць на інтымнай блізкасці. Неўзабаве Ілля пачаў новыя стасункі, дзяўчыне таксама было 15 гадоў. У перапісках Ілля таксама выхваляўся сваімі зносінамі з 14‑гадовымі дзяўчаткамі, дасылаў фота маленькіх гімнастак з каментарамі аб іх фігурах.

Сам Ілля тлумачыў, што школьніца яго добрая знаёмая, не раз была ў яго кавярні, а ехала ў яго на каленях, бо нібыта ў вагоне не было месцаў. А накіроўваліся яны нібыта пячы новае печыва ў кавярню яго маці. Перапіску з малалетнімі Ілля назваў фэйкам. Барыста расказаў, што ў яго была найлепшая сяброўка, з якой ён выкладваў фота, але яны даўно не камунікуюць, і ёй ужо споўнілася 18. Пры гэтым тэлеграм-канал «112» знайшоў магчымыя каментары Іллі, дзе ён прызнаецца непаўналетнім у каханні і называе іх сваімі чароўнымі дзяўчаткамі.

29 мая Іллю Ш. затрымалі. Яму выставілі абвінавачванні. Паводле версіі следства, ён здзейсніў распусныя дзеянні ў дачыненні да 13‑гадовай дзяўчынкі ў раёне станцыі Баравіцкая. Правяраюць датычнасць мужчыны і да іншых аналагічных злачынстваў.

Каментары10

  • Жвір
    31.05.2026
    Ну, цяпер яго самога паціскаюць ды назавуць дзяўчынкай. Альтэрнатыва - мясны штурм ва Ўкраіне.
  • Адам Иосифович
    31.05.2026
    Пожалуй, ещё один из секты пикаперов Алекса Лесли.
  • Груз 200
    31.05.2026
    Паціскаюць у камеры турмы, паспіць пад шконкай, а потым у мясную атаку

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць