Усяго патроху2020

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі

У 2022 годзе Ірына Шмат паехала са сваім каханым на адпачынак у Дубай, а ў выніку засталася там на некалькі гадоў.

Ірына Шмат. Пра свае прыгоды беларуска расказае ў інстаграме. Тут і далей фота з яе інстаграма

У Беларусі Ірына працавала фармацэўткай, але часта думала над тым, у якой сферы яшчэ можа развівацца. Жартуе, што калі б ёй раней нехта сказаў, што яна кіне працу, пераедзе ў Дубай і стане «захавальніцай ачага» (а яшчэ пачне вольна размаўляць на англійскай), дык не паверыла б.

У 2022 годзе беларуска разам са сваім каханым паляцела ў Дубай на адпачынак — яны думалі вярнуцца на радзіму праз некалькі тыдняў. Але ў выніку засталіся.

Ірына прызнаецца, што для яе сітуацыя стала шокам. Бо яна мела 500 даляраў у кашальку, а па-англійску магла сказаць хіба што банальнае «Hello, how are you?». Але Дзмітрый — абраннік Ірыны — змог яе супакоіць і запэўніць, што бярэ ўсю адказнасць на сябе.

Першы час самым складаным для беларускі было змірыцца, што звыклая праца засталася ў мінулым, а таксама пачаць камунікаваць з роднымі і блізкімі ў асноўным па відэасувязі.

Ірына закрылася, баялася кудысьці хадзіць, знаёміцца з новымі людзьмі. Роля хатняй гаспадыні давалася ён не вельмі проста. У адным відэа беларуска кажа, што ў яе ёсць «зарплата жонкі» — большую частку гэтых грошай яна адкладала.

Пры гэтым, яна адзначае: незапланаваная эміграцыя зрабіла іх адносіны толькі мацнейшымі — пара стала сапраўднай камандай. І гэта з улікам таго, што да паездкі ў Дубай Ірына і Дзмітрый сустракаліся ўсяго каля шэсць месяцаў і нават не жылі разам.

Складана было і без машыны. Пара набыла аўтамабіль праз восем месяцаў і пачала актыўна вандраваць. Ірына распавядае, што, дзякуючы гэтаму, яны аб'ездзілі розныя атмасферныя гарады і вёсачкі. Менавіта тады беларуска і пачала актыўна весці блог у інстаграме, каб паказваць небанальныя месцы.

Адаптавалася яна ў Дубаі праз паўтара года.

Падчас адной са сваіх паездак на радзіму Ірына правяла цікавы эксперымент і падлічыла, колькі каштуе яе дзень у Беларусі (бо была ўпэўненая, што ў Дубаі жыць нашмат даражэй).

У той мінскі дзень увайшла кава ў «Макдональдсе», купля невялікіх дзявочых прыемнасцяў у «Залатым яблыку» і «Беліце», абед з сяброўкамі, набыццё кашулі айчыннага брэнда, какава ў кафэ ды таксі. Атрымалася каля 120 даляраў у эквіваленце — у Дубаі аналагічны дзень каштаваў бы каля 150 даляраў. То-бок розніца не касмічная.

Праз чатыры гады пара вырашыла вярнуцца на радзіму. Адной з галоўных прычын Ірына называе тое, што хвалявалася за свой медыцынскі дыплом: калі доўга не працаваць па спецыяльнасці, то ён згарае. А да гэтага жанчына не гатова.

Другая прычына — не хапала фінансаў на тое, каб у Дубаі падтрымліваць звыклы лад жыцця, а зніжаць планку не хацелася. А трэцяя — клімат. Хацелася больш свежага паветра і зеляніны, не думаць пра тое, што кожнае лета неабходна кудысьці эвакуявацца ад спякоты.

Дык колькі ж каштавала вяртанне? Дзяўчына дзеліцца расходамі. Квіткі на самалёт для дваіх — $2500.

Кватэру ў Дубаі пара арандавала зусім пустую — то-бок у свой час ім трэба было набыць усё — ад мэблі і тэхнікі да сталовых прыбораў і дэкору. Перавезці рэчы каштавала б шалёных грошай, таму ўсё распрадавалі. Ірына здзіўляецца, але атрымалася прадаць нават тэкстыль. Але страцілі яны на ўсіх гэтых маніпуляцыях як мінімум $5000.

Прадаваць машыну ў Дубаі было зусім нявыгадна, таму прыйшлося аплачваць дастаўку яе ў Мінск — і вось яшчэ мінус $4000.

На фоне гэтага $100 даляраў, якія аддалі за апошнюю ноч у гатэлі Дубая, падаюцца дробяззю.

У выніку Ірына ацэньвае іх затраты на пераезд у Беларусь у $11‑-12 тысяч. Але нерваў пры арганізацыі ўсяго гэтага спатрэбілася значна больш.

Вяртанне ў Беларусь не было лёгкім — прыйшлося зноў праходзіць праз адаптацыю. Ірына піша, што, з аднаго боку, быццам бы вярнулася не дамоў, а ў новую краіну. З іншага — было сумна разумець, што за гэты час у Мінску ўсё застыла.

Беларускі сэрвіс пасля дубайскага выклікае шмат пытанняў. Затое атрымліваецца эканоміць: калі ў Дубаі можна было купіць усё і адразу, то ў Беларусі трэба шмат чаго замаўляць праз баераў, а ў Ірыны няма энтузіязму гэтым займацца.

Каментары20

  • Імя
    01.06.2026
    Нават не магу ў'явіць навошта ехаць у дубай і што там рабіць.
  • не такі, як ёсць
    01.06.2026
    Матухна, навошта гэта тут?))
  • Fh
    01.06.2026
    Indrid Cold, это НН. Приятного просмотра))

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыры жанчыны абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуалізаваным гвалце18

Туск пракаментаваў збіццё ўкраінскай пары ва Уроцлаве і заклікаў прэзідэнта «перастаць маўчаць»52

Японія шукае сталіцу-дублёр. Што не так з Токіа?6

Зяленскі папрасіў у Трампа 300 ракет для Patriot, каб абараніць энергетыку Украіны ўзімку2

Чаты Claude з асабістымі звесткамі трапілі ў пошук Google3

Ігар з Гродна схлусіў, што ён удзельнік вайны. Але расчуленая расіянка ўжо перавяла яму $27004

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната2

Канал губазікаўцаў абвяргае інфармацыю пра спробу атручвання арабскага блогера ў Беларусі2

На Случчыне нашэсце смаўжоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць