Эканоміка

У 2014 годзе стаўку ПДВ плануецца павысіць да 22%

Стаўка падатку на дададзеную вартасць у 2014 годзе можа ўзрасці з цяперашніх 20% да 22%, а стаўка падатку на прыбытак — знізіцца з 18% да 12%. Гэта прадугледжана падрыхтаваным законапраектам аб унясенні зменаў у Падатковы кодэкс.

Распрацоўшчыкі законапраекта зазначаюць, што прапанова аб павышэнні стаўкі ПДВ у наступным годзе падрыхтаваная ў межах працы па прыцягненні ў бюджэт дадатковых паступленняў.

Паводле ацэнак эканамічных уладаў, перагляд памеру ставак падаткаў будзе мець некалькі наступстваў. У прыватнасці, улады чакаюць, што ў выніку змяншэння велічыні падатку на прыбытак знізіцца падатковая нагрузка на экспарцёраў (якія пры экспарце тавараў прымяняюць нулявую стаўку ПДВ).

Адначасова з гэтым, на думку распрацоўшчыкаў законапраекта аб унясенні зменаў у Падатковы кодэкс, павышэнне стаўкі ПДВ павялічыць падатковую нагрузку на імпарт, у тым ліку спажывецкі.

Варта зазначыць, што падрыхтоўка законапраекта аб унясенні зменаў у Падатковы кодэкс праходзіла без удзелу прадстаўнікоў беларускіх бізнес-асацыяцый. «З дзелавой супольнасцю прапановы, што тычацца змянення ставак падаткаў, не абмяркоўваліся», — заявіў БелаПАН старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін.

Між тым, мяркуе ён, прапанова аб павелічэнні стаўкі ПДВ з’яўляецца «дастаткова спрэчнай». «У нас стаўка падатку на дададзены кошт сёння і так вышэйшая, чым у нашых партнёраў па Адзінай эканамічнай прасторы», — канстатуе Аляксандр Калінін.

Старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі (БНПА) Аляксандр Швец мяркуе, што адмоўны эфект ад павелічэння ПДВ будзе значна вышэйшы для бізнесу ў параўнанні са станоўчым уплывам, які можа мець зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак.

«Зніжэнне падатку на прыбытак — фармальна неблагая ідэя. Аднак у параўнанні з павелічэннем ПДВ зніжэнне стаўкі падатку на прыбытак — дробная кампенсацыйная мера для бізнесу», — мяркуе Аляксандр Швец.

Прадстаўнікі камерцыйных структур таксама чакаюць адмоўных наступстваў ад павышэння стаўкі ПДВ.

«Вытворцы павінны будуць падняць цэны, каб пасля павелічэння стаўкі ПДВ захаваць ранейшы ўзровень рэнтабельнасці. Аднак павышэнне цэн не стымулюе продаж прадукцыі», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН генеральны дырэктар буйной вытворчай кампаніі, якая рэалізуе больш за 90% прадукцыі на ўнутраным рынку.

Улічваючы 11-працэнтную рэнтабельнасць у сваёй галіне, топ-менеджар кампаніі канстатаваў, што эфект ад зніжэння на 6 працэнтных пунктаў стаўкі падатку на прыбытак дазволіць удзельнікам рынку дадаткова зарабіць каля 0,6% ад абароту.

Аднак павелічэнне ПДВ на 2 працэнтныя пункты можа негатыўна паўплываць на аб’ёмы продажу, і таму, мяркуе гендырэктар кампаніі, чысты эфект ад зменаў у падатковым заканадаўстве можа быць для вытворцаў адмоўным. «У першым прыбліжэнні гэта здаецца відавочным», — зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН топ-менеджар вытворчай кампаніі.

Варта зазначыць, што ПДВ у Беларусі з’яўляецца адным з галоўных бюджэтастваральных падаткаў. Паводле звестак за 2012 год, ПДВ прынёс у кансалідаваны бюджэт 28,8% усіх паступленняў. Унёсак падатку на прыбытак у сукупныя паступленні кансалідаванага бюджэту склаў 12,4%.

Каментары

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць