Улада33

Сноўдэн раскрыў асабовы склад спецслужбаў ЗША: у 4 разы меншы, чым быў у СССР

Сакрэтны бюджэт амерыканскіх спецслужбаў у 2013 годзе склаў $52,6 млрд, піша The Washington Post са спасылкай на дадзеныя былога супрацоўніка ЦРУ і АНБ Эдварда Сноўдэна.

У 178-старонкавай справаздачы прадстаўленыя дадзеныя аб бюджэце нацыянальнай разведвальнай праграмы, яе паспяхова праведзеных аперацыях і правалах. Разведвальную супольнасць ЗША складаюць 16 службаў, у якіх працуе больш за 107 тысяч супрацоўнікаў.

Таксама ў дакуменце змяшчаецца кароткае апісанне перадавых тэхналогій разведкі і цяперашніх аперацый. Не выдаецца толькі тая частка інфармацыі, якая можа ўскладніць працу па пэўных метадах.

Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 спецслужбы ЗША былі значна ўзмоцненыя, але ўсё яшчэ не могуць забяспечыць амерыканскі ўрад важнай інфармацыяй па цэлым шэрагу пагроз нацыянальнай бяспецы, гаворыцца ў матэрыяле.

Для параўнання: у СССР пры канцы ягонага існавання ў КДБ працавала каля 480 тысяч чалавек. Гэта ў 4 разы больш, чым цяпер у ЗША.

Колькі чалавек працуе ў спецслужбах у цяперашняй Беларусі? У Аляксандра Лукашэнкі праслізнула лічба 12 тысяч чалавек, аднак з кантэксту было няясна, рэальная яна ці гіпатэтычная. Насельніцтва Беларусі ў 33 разы меншае за амерыканскае. Такім чынам, калі гэтая лічба рэальная, у Беларусі ў пераліку на долю насельніцтва спецслужбістаў таксама ў 4 разы большая, чым у ЗША.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць