Свет1212

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы

Невядома, з чым гэта звязана. Але змены адбыліся на фоне новага завастрэння ў адносінах паміж Польшчай і Украінай з-за перайменавання падраздзялення ССА ў гонар герояў УПА.

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прыляцеўшы ў Вялікабрытанію з візітам, зрабіў гэта праз аэрапорт Кішынёва, тады як раней рэгулярна карыстаўся аэрапортам польскага Жэшува для замежных візітаў.

Пра гэта сведчаць даныя спецыялізаванага рэсурсу FlightAware, піша «Еўрапейская праўда».

Мяркуючы па даных адсочвання рэйсаў, самалёт Зяленскага прыляцеў з Жэшува ў Кішынёў раніцай у нядзелю, 7 чэрвеня.

Праз некаторы час гэты самалёт прызямліўся ў аэрапорце Лондана.

Таксама гісторыя палётаў даказвае, што Зяленскі рэгулярна карыстаўся аэрапортам Жэшува для здзяйснення замежных візітаў.

У папярэднія гады Аэрапорт Жэшува быў асноўным аэрапортам базавання борта Зяленскага, дзе звычайна пачыналіся і завяршаліся міжнародныя турнэ кіраўніка Украіны і іншых дэлегацый, якія выкарыстоўвалі гэты борт.

На дадзены момант невядома, з чым звязана змена месца вылету самалёта з Зяленскім. Аднак гэта адбылося на фоне новага завастрэння ў адносінах паміж Польшчай і Украінай з-за перайменавання падраздзялення ССА ў гонар герояў УПА.

Нагадаем, прэзідэнт Польшчы Кароль Наўроцкі будзе дамагацца пазбаўлення Уладзіміра Зяленскага найвышэйшай узнагароды краіны — ордэна Белага арла — з-за яго рашэння прысвоіць падраздзяленню ССА найменаванне «Герояў УПА».

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падкрэсліў, што завастрэнне адносін паміж Украінай і Польшчай не прыносіць карысці ні ўкраінцам, ні палякам.

Каментары12

  • Кнур
    07.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Воўна
    08.06.2026
    Караль Наўроцкі - дурань. УПА- гонар украінцаў. Трэ тады палякам кінуць гаўна пра забоцствы беларусаў. Гэта ж было!
  • Здрада
    08.06.2026
    Такія моманты паміж Польшчай і Украінай у́ гісторыі былі .
    Апошні раз 100 гадоу́ таму .
    1918 , 1919 , 1920 , 1921-1939 .
    Але зараз халявы ня будзе .
    Украінцы маюць моцнае войска .

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць