Эканоміка

Знешні дзярждоўг вырас за сем месяцаў амаль на $400 млн

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2013 года склаў 141,2 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 12,5 трлн. рублёў, ці на 9,7%.

Як адзначаюць у Міністэрстве фінансаў, павелічэнне дзярждоўгу ў 2013 годзе галоўным чынам абумоўлена ростам знешняй дзяржаўнай завінавачанасці.

Так, знешні дзярждоўг па стане на 1 жніўня склаў 12,4 млрд. долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 398,6 млн. долараў, ці на 3,3% (з улікам курсавых розніц).

У 2013 годзе прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд. 590,8 млн. долараў ЗША: 880 млн. долараў па крэдыце АКФ ЕўрАзЭС; 351,4 млн. долараў па дзяржаўным экспартным крэдыце ўрада Расіі, які выдзяляецца для будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; 276,1 млн. долараў па крэдытах банкаў КНР; 83,3 млн. долараў ЗША па крэдытах Сусветнага банка.

Паводле даных Мінфіна, пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала 1 млрд. 143,6 млн. долараў ЗША: 956,4 млн. долараў — выкананне абавязацельстваў перад МВФ па крэдыце стэнд-бай; 75 млн. долараў па крэдытах урада Расіі; 48,8 млн. долараў па крэдыце Банка эканамічнага і сацыяльнага развіцця Венесуэлы; 58,4 млн. долараў па крэдытах банкаў КНР; 5 млн. долараў па іншых знешніх дзяржаўных пазыках.

Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 жніўня 2013 года склаў 31,1 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 5,2 трлн. рублёў, ці на 20,2% (з улікам курсавых розніц).

Як адзначаюць у Мінфіне, павелічэнне ўнутранага дзярждоўгу ў 2013 годзе абумоўлена размяшчэннем валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб у памеры 625,3 млн. долараў ЗША, ці 5,4 трлн. рублёў, і зніжэннем афіцыйнага курсу беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША.

Пагашэнне ўнутранага дзяржаўнага доўгу з пачатку 2013 года склала 0,8 трлн. рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся14

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць