Эканоміка

Значны рост экспарту назіраецца толькі па адной таварнай пазіцыі

У студзені-ліпені істотны (гэта значыць больш чым 100 млн. даляраў) рост экспарту назіраўся толькі па адной таварнай пазіцыі — малочных прадуктах, сведчаць даныя афіцыйнай статыстыкі.

Так, у студзені-ліпені Беларусь паставіла на знешнія рынкі малака і вяршкоў згушчаных і сухіх на 499,9 млн. даляраў, што на 216,2 млн. даляраў больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Па асноўных таварных пазіцыях, на якія летась прыпадала больш як палова беларускага экспарту, сёлета назіраецца зніжэнне паставак на знешнія рынкі. У прыватнасці экспарт нафтапрадуктаў у грашовым выражэнні склаў у студзені-ліпені гэтага года 6,8 млрд. долараў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 2,9 млрд. даляраў.

Пастаўкі беларускіх растваральнікаў на знешнія рынкі склаліся на ўзроўні 1,2 млн. даляраў і рэзка скараціліся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам — на 2,77 млрд. даляраў.

Практычна спыніўся і экспарт змазачных матэрыялаў: з 1 млрд. даляраў у студзені-ліпені 2012 года да 7,1 млн. даляраў за аналагічны леташні перыяд.

Экспарт беларускіх калійных угнаенняў у студзені-ліпені склаў 1,47 млрд. даляраў і знізіўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 321 млн. даляраў.

Адбылося істотнае зніжэнне экспарту грузавых аўтамабіляў, які ў студзені-ліпені гэтага года зменшыўся на 277 млн. даляраў і склаў 638,8 млн.

Трактароў і седлавых цягачоў Беларусь экспартавала ў студзені-ліпені на 633,1 млн. даляраў, што на 222,7 млн. даляраў менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Як паведамлялася раней, Беларусь у жніўні 2012 года спыніла экспарт растваральнікаў і змазачных матэрыялаў. На гэты крок кіраўніцтва краіны пайшло па патрабаванні Расіі, якая стала падазраваць, што Беларусь пад выглядам растваральнікаў і змазачных матэрыялаў пастаўляе на знешнія рынкі нафтапрадукты, што дазваляла краіне не пералічваць пошліны ў расійскі бюджэт.

Зніжэнне беларускага экспарту сёлета абумоўленае таксама скарачэннем паставак прадукцыі машынабудавання на знешнія рынкі збыту. Па даных вытворцаў, праблемы са збытам беларускай прадукцыі машынабудавання звязаныя з увядзеннем у Расіі новага экалагічнага стандарту Еўра-4.

Змяншэнне экспарту беларускіх калійных угнаенняў у грашовым выражэнні абумоўленае зніжэннем сусветных цэн на гэтую прадукцыю ў параўнанні з мінулым годам.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Марк Цукерберг і былы чэмпіён UFC у найлягчэйшай вазе Мераб Двалішвілі правялі бой у адкрытым моры5

«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне6

93‑гадовы прэзідэнт Камеруна больш за два месяцы не з'яўляецца ў краіне6

Як беларуска з чатырма дзецьмі стала прафесаркай у Фларыдзе18

«У нас няма іх каардынат, і гэта галоўная складанасць аперацыі». Як ідзе пошук зніклых у гарах Кыргызстана беларусаў і літоўца

Білі Айліш кардынальна змяніла вобраз для ролі ў фільме3

Раман пра развод, які шмат можа сказаць пра сучасных жанчын

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць