Грамадства33

Абнавілі спіс прафесій, паводле якога будуць ставіць на вайсковы ўлік жанчын

Міністэрства абароны Беларусі абнавіла пералік спецыяльнасцяў, па якіх жанчын будуць ставіць на першасны вайсковы ўлік. Адпаведныя змены ўнесеныя ў пастанову ведамства «Аб вызначэнні пераліку спецыяльнасцяў». Пастанова Міністэрства абароны апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ваяр»

Гаворка ідзе пра жанчын, якія дасягнулі 19‑гадовага ўзросту і атрымалі падрыхтоўку па спецыяльнасцях, неабходных для Узброеных сіл Беларусі, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў.

Асноўную частку абноўленага спісу складаюць медыцынскія спецыяльнасці. Вайсковаму ўліку падлягаюць жанчыны, якія маюць прафесіі доктаркі, медыцынскай сястры, рэнтгеналабаранткі, памочніцы доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе, медсястры-анестэзісткі і аперацыйнай медсястры.

Пры гэтым пералік не абмяжоўваецца толькі медыкамі. У яго таксама ўваходзяць правізаркі і фармацэўткі, а таксама фельчаркі ветэрынарнай медыцыны, фельчаркі-акушэркі і фельчаркі-лабаранткі.

Такім чынам, абноўлены спіс ахоплівае шэраг спецыяльнасцяў, звязаных з медыцынай, фармацэўтыкай і ветэрынарнай сферай. Менавіта наяўнасць адпаведнай прафесійнай падрыхтоўкі з'яўляецца падставай для першапачатковай пастаноўкі жанчыны на вайсковы ўлік у адпаведнасці з новым пералікам.

Каментары3

  • Паляшук
    10.08.2026
    Валет у вайнушку на старасьцці год вырашыу́ сваім скісшым мозгам пагуляць?
  • 123
    10.08.2026
    Не хадзі дзяўчынка ў доктара гуляць
  • Цяпер ясна
    10.08.2026
    Вось па гэтай прычыне і недабор у медыцынскіх ВНУ.

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць