Вайна11

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы

У горадзе Орск Арэнбургскай вобласці на тэрыторыі мясцовага нафтаперапрацоўчага завода пасля серыі выбухаў успыхнуў пажар. Мясцовыя жыхары публікуюць відэа з месца здарэння, на якіх бачны слуп дыму над прадпрыемствам, размешчаным больш чым за 1500 кіламетраў ад Украіны.

Губернатар рэгіёна Яўген Сонцаў пацвердзіў увядзенне рэжыму небяспекі атакі беспілотнікаў на тэрыторыі вобласці, аднак сам факт удару па НПЗ пакуль не каментаваў.

З-за пагрозы паветраных атак аэрапорты Орска і Арэнбурга часова прыпынілі прыём і адпраўку самалётаў. У горадзе працягваюць лунаць выбухі.

Паводле папярэдняй інфармацыі ўкраінскіх тэлеграм-каналаў, у выніку ўдару бяспілотнікаў на НПЗ у Орску быў паражоны комплекс гідракрыкінгу. Гэта адзін з ключавых і найбольш сучасных аб’ектаў мадэрнізацыі прадпрыемства з магутнасцю 1,6 мільёна тон на год. Комплекс прызначаны для глыбокай перапрацоўкі і вытворчасці светлых нафтапрадуктаў. Знішчэнне гэтай устаноўкі можа істотна знізіць вытворчыя магутнасці заводы.

Таксама сёння ноччу пажар адбыўся на НПЗ у Камсамольску-на-Амуры. Прычыны ўзгарання невядомыя. Расійскія паблікі пішуць, што ўкраінскія дроны даляцелі да Хабараўскага края.

Каментары1

  • Ёсік
    11.08.2026
    Зяць Зьміцера лукашэнкі з той дзіркі Орск.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч3

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць