Грамадства22

За нашу і вашу свабоду: беларускія журналісты пратэстуюць супраць арышту расійскага калегі

Журналісты беларускіх незалежных СМІ збіраюць подпісы пад Адкрытым лістом у падтрымку арыштаванага на два месяцы расійскага фатографа Дзяніса Сінякова.

Дзяніса затрымалі 19 верасня пасля асвятлення акцыі актывістаў «Грынпіс» у Мурманскай вобласці Расіі на нафтаздабыўчай платформе «Газпрома».

18 верасня актывісты «Грынпіс» паспрабавалі падняцца на нафтавую платформу «Прыразломная» кампаніі «Газпром нафта шэльф» у Пячорскім моры. Яны планавалі выступіць супраць нафтаздабычы ў Арктыцы. Следчы камітэт Расіі абвінаваціў актывістаў у пірацтве і распачаў крымінальную справу. У камандзе эколагаў было 30 чалавек з 19 краін. Большасць з іх арыштаваныя на два месяцы і знаходзяцца зараз у СІЗА Мурманскай вобласці. На два месяцы арыштаваны і Дзяніс Сінякоў.

Беларускія журналісты выказваюць салідарнасць са сваім расійскім калегам.

«Мы, беларускія журналісты, вельмі занепакоеныя арыштам расійскага калегі, фатографа Дзяніса Сінякова.

Мы лічым сур’ёзнай пагрозай свабодзе слова сітуацыю, калі фатографа затрымліваюць разам з удзельнікамі акцый, пазбаўляюць апаратуры і падвяргаюць арышту за тое, што ён выконвае сваю працу.

Фіксуючы падзеі, фатограф не нясе адказнасці за іх, нават калі тое, што адбываецца не падабаецца ўладам», — гаворыцца ў лісце — Патрабуем неадкладнага вызвалення нашага калегі і зняцця з яго ўсіх абвінавачванняў»,

Сябры БАЖ прапануюць: калі Вы — беларускі журналіст і згодныя са зместам ліста, накіруйце на е-mail [email protected] Ваша імя, прозвішча, СМІ (калі ёсць), з якімі супрацоўнічаеце і пасаду ў гэтым СМІ. Такім чынам Вы аддасцё свой голас у падтрымку расійскага калегі, і Ваша імя з’явіцца пад тэкстам «Адкрытага ліста». Ліст будзе накіраваны расійскім уладам.

Сярод тых, хто падпісаў ліст, кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, рэдактар сайта baj.by Вольга Бабак, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, галоўны рэдактар штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Вячаслаў Хадасоўскі, журналісты Юлія Дарашкевіч, Аляксандр Баразенка, Юрась Карманаў, Аляксандр Старыкевіч ды інш.

Дарэчы, сёння шэраг расійскіх электронных СМІ (напр. lenta.ru, «Дождь», «НТВ», «Эхо Москвы», «Русский репортер», «Большой город», The New Times ды інш.) у знак пратэсту супраць зняволення Дзяніса Сінякова змяшчае чорныя акенцы замест фатаграфій.

А Серж Танкян на канцэрце ў Маскве прысвяціў сёння песню затрыманым, заклікаўшы расійскі ўрад звярнуць увагу на «Газпром» і яго справы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы42

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць