Улада55

«Жалезная заслона» на ўкраінскай мяжы

Два аўтобусы з прыблізна васьмю дзясяткамі чалавек, якія кіраваліся ў Луцк, на фэст «Права быць свабодным», былі сёньня ўначы затрыманыя міліцыяй пад Нясьвіжам і Койданавам.

04.40 Моладзь у Стоўбцах едзе на фэст! Каля 20 чалавек чакаюць цягніка і намераны дабрацца ў Луцк да пачатку канцэрта.

02.30 Моладзь збіраецца ехаць на цягніках! (выпрацоўваецца новы маршрут).

02.20 Затрыманых госцяў рок‑фэсту «Права быць вольным» з Дзяржынскага РАЎС прывезлі на Цэнтральны чыгуначны вакзал Менска, дзе вызвалілі.

02.10 У Стоўбцах выпусцілі затрыманую моладзі, але канфіскавалі аўтобус. Моладзь адвезлі на чыгуначны вакзал і загадалі ехаць у Мінск.

01.30 Моладзь з Дзяржынскага РУУС вязуць у Мінск на спецаўтобесе. Іх суправаджае аўтазак са спецназам.

01.10 Пад Нясвіжам затрыманы другі аўтобус з гледачамі фэста. (затрымана каля 50 чалавек).

00.50 Да Дзяржынскага РУУС прыехалі МАЗаўскі аўтобус і спецназаўскі аўтазак.

24.00 Моладзь у аўтобусе расказвае анегдоты ды цікавыя гісторыя са свайго жыцця.

23.30 Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць сфатаграфаваць маладых людзей праз шкло аўтобуса.

23.00 Два аўтобуса з моладзю, якая кіравалася ў Луцк (Украіна), дзе павінен прайсці рок‑фэст «Права быць свабодным» былі спынены міліцыяй і ДАІ. Аўтобусы з маладзёнамі, якіх налічваецца каля ста чалавек, былі, у суправаджэнні канвоя, дастаўлены ў Дзяржынск, дзе пачалося разбіральніцтва.

У затрыманай моладзі перапісваюць пашпартныя дадзеныя і праводзяць асабісты дагляд. Таксама, міліцыянты патрабуюць ад маладзёнаў паведаміць аб сваіх месцах працы ці навучанння. Да пастарунку, у якім утрымліваюць затрыманых пад’ехаў «аўтазак». Пляны міліцыянтаў у адносінах да затрыманых‑ невядомы.

18.30 На памежным пераходзе Макараны, былі затрыманы музыкі, планаваўшыя выступіць на рок‑фэсце «Права быць свабодным», які пройдзе ў Луцку (Украіна). Музыкаў трымалі на прапускным пункце каля 5 гадзін, не патлумачыўшы прычыну затрымкі.

«Мы праехалі да украінскай мяжы. Так што гэта была псіхалагічная атака. І мы будзем проста фізічна непадрыхтаваны да канцэрту. Але ўсе будзе добра! Жыве Беларусь!» — так пракаментаваў затрыманне Ігар Варашкевіч, лідар гурту «Крама»

Зараз музыкі ўжо запаўняюць мытную дэкларацыю.

фота Moladz.org

Каментары5

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог15

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

Праз некалькі дзён прыйдзе адліга

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць