Афіша

Канферэнцыя, прысвечаная стагоддзю «Вянка» — дэдлайн 1 лістапада

У 1913 годзе ў Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшаў зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок. Кніжка выбраных вершаў», які паэту дапамаглі выдаць супрацоўнікі першай беларускай газеты «Наша Ніва».

Без перабольшання, гэтая кніга — вяршыня беларускай лірыкі пачатку ХХ стагоддзя.

Сам паэт пазней у лісце да беларускай пісьменніцы Ванды Лявіцкай пісаў: «Недахватаў розных — гібель, ды кніжка гэта зусім маладая: вершы яе пісаліся з паловы 1909 да паловы 1912 гг., калі мне было 17−20 год. Але ў ёй усё ж такі ёсць і творчасць, і натхненне, і сур’ёзная праца».

2013 год адзначаны слаўным юбілеем – 100 год «Вянку».

Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску кожныя два гады арганізоўвае і праводзіць міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі. Сёлета, а дакладней 26 лістапада 2013, адбудзецца чарговая канферэнцыя «Кніга новага жыцця», прысвечаная 100-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, музейныя спецыялісты, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязаная з вывучэннем і інтэрпрэтацыяй розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Таму ўсім ахвотным узяць удзел у канферэнцыі арганізацыйны камітэт прапануе даслаць сваю заяўку на электронны адрас музея [email protected] да 1 лістапада 2013 года.

Усю дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: www.bagdanovich.by.

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць