«Я прайду па калена ў гразі, мне не страшна. Але вы можаце ў гэтай гразі застацца. Разам з Сямашкай і губернатарамі», — грымеў Лукашэнка ў часе наведвання «Барысаўдрэва».
Тэлеканал АНТ у адрозненне ад калегаў з Першага нацыянальнага надзвычай крытычна апісаў сённяшні стан прадпрыемства.
«Барысаўдрэў», у прыватнасці, назвалі адным з праблемных прадпрыемстваў галіны, дзе не справіліся з мадэрнізацыяй.
Амаль палова сюжэта, прысвечанага візіту Лукашэнкі на «Барысаўдрэў» складаецца з непрывабных ракурсаў.
0
0
0
0
0
0