Эўрапейская камісія сёньня паведаміла, што Эўразьвяз вітае беларусаў, якія наважыліся правесьці “Эўрапейскі марш” у Менску 14 кастрычніка.
Эўракамісар у пытаньнях зьнешніх сувязях і палітыкі добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр сёньня выступіла з заявай, дзе адзначана, што “Эўрапейскі марш” сьведчыць пра жаданьне народу Беларусі адказаць на прапановы Эўразьвязу пра больш цесныя сувязі. Эўракамісар таксама асудзіла нядаўнюю хвалю арыштаў дэмакратычных актывістаў.
Прэсавы сакратар Эўракамісіі Амадэў Альтафаж Тардыё заявіў:
“Мы мяркуем, што марш 14 кастрычніка асабліва важны, паколькі грамадзяне Беларусі зьвязваюць свае надзеі на свабоду і дэмакратыю з Эўропай. Яны адчулі, што Эўропа падтрымлівае іхныя памкненьні. Мы падтрымліваем кантакт з арганізатарамі маршу, мы падзяляем іх клопаты і мы ганарымся тым, што яны лічаць Эўропу адным са сваіх галоўных прыярытэтаў”.
«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс
Каментары