Грамадства77

Італьянская амбасада ў Мінску зладзіла адкрытую вечарыну ў Пасольскім дворыку. Беларусы сталі ў чэргі

Пасольства Італіі ў Беларусі паведаміла ў сваіх сацсетках, што 21 жніўня ў дворыку пасольства на вуліцы Ракаўскай, 16б адбудзецца адкрытае нефармальнае мерапрыемства «Летні вечар у Пасольскім дворыку». На імпрэзу запрашалі ўсіх ахвотных, і беларусы гэта ацанілі.

Арганізатары запрашалі ўсіх ахвотных правесці летні вечар у прыемнай атмасферы. Дрэскод быў Smart Casual, без гальштукаў, а гасцей чакалі вітальныя напоі, піца і марозіва. 

Вечарына ладзілася не проста так, а з нагоды завяршэння трохгадовай місіі часовага паверанага ў справах Італіі ў Беларусі Тамаза П'етра Маркеджані.

Цяжка сказаць, ці чакалі італьянскія дыпламаты поўнага аншлагу, але ён здарыўся. Ад самага пачатку мерапрыемства, прызначанага на 18:30, на яго выстраіліся вялікія чэргі. Рэакцыі з фота і відэа з'явіліся ў сацсетках.

«Зайшла на мерапрыемства ў італьянскую амбасаду. Тут сёння раздаюць бясплатна марозіва, піцу і ліманад. Чэргі шалёныя, сваркі, вяртаюся дамоў», — напісала ўладальніца старонкі ў Threads vandrouki_minsk.

Посмотреть в Threads

Тэма выклікала актыўную рэакцыю каментатараў:

«Калі ўбачыла, што даволі актыўна форсяць у сеціве гэтае мерапрыемства, то адразу было зразумела, што будзе нешта падобнае. Навошта гэта было амбасадзе, нават і ўявіць сабе не магу. Некалі французская амбасада праводзіла нешта такое, 21 чэрвеня, на свята пачатку лета. Дык там было поўна рознай музыкі, нейкіх адмысловых штучак на пакаштаваць. Ну і без натоўпаў, дарэчы».

«А ў чым сэнс гэтага мерапрыемства? Нейкі натоўп незразумелы».

«А там былі хоць італьянцы, каб з імі пакамунікаваць? І ці праводзяць яны штосьці, акрамя «прыходзьце паесці»? 

«Таксама не зразумела, чаму не зрабілі папярэднюю рэгістрацыю».

Тыя ж, хто ўсё ж сам паўдзельнічаў у гэтым мерапрыемстве, пакідалі пазітыўныя водгукі. Так, мастачка Лілія Марозава напісала:

«Канечне ж, я не магла прапусціць такое мерапрыемства, бо гэта мая любімая краіна. І цяпер мая любоў да гэтай краіны ў выглядзе маёй інтэрпрэтацыі карціны Джаконды будзе знаходзіцца ў самога пасла… Я вельмі радая, што зоркі склаліся менавіта так. Вось суцэльна асаблівы для мяне летні вечар».

Фота: threads.com/@liliya.m.art.27
Фота: threads.com/@liliya.m.art.27

Іншая ўдзельніца вечарыны таксама дзякуе італьянскаму дыпламату, які скончыў сваю місію:

«Дзякуй вялікі за ўсё, што вы зрабілі для Беларусі. Столькі мерапрыемстваў, выстаў, столькі знаёмстваў з цудоўнымі людзьмі. Усё гэта застанецца з намі надоўга. Кавалак Італіі ў Беларусі».

Фота: threads.com/@ritakryz

Пабываў на мерапрыемстве і раней прафесійны спявак, а цяпер таксіст Аляксей Хлястоў. Ён падпісаў сумеснае з італьянскім дыпламатам фота:

«Спадар Маркеджані — вялікі шанавальнік мастацтва і чалавек з асаблівым стаўленнем да культуры. Таму асабліва каштоўна было бачыць, як мастацтва, музыка і чалавечыя зносіны здольныя аб’ядноўваць людзей».

Фота: threads.com/@khlestov

Каментары7

  • Ёсік
    22.08.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Здзек?
    22.08.2026
    Лічыла, што амбасады еўрапейскія прытрымліваюцца беларускай мовы? Толькі шведы, італьянцы за расію.
  • Аналитик
    22.08.2026
    Шведское посольство,
    Вот почему я уверен, что это написал Анатолий Старков? Тот же стиль.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі4

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць