Эканоміка

Дэфіцыт бягучага рахунку перавысіў $4,8 млрд

Дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу склаў 4 млрд. 826,8 млн. долараў па выніках за студзень—верасень 2013 года, сведчаць статыстычныя звесткі, якія прыводзіць у плацежным балансе Нацыянальны банк.

Трэба адзначыць, што за аналагічны перыяд 2012 года ў Беларусі быў зафіксаваны прафіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу ў памеры 68,6 млн. долараў. Такім чынам, у параўнанні з мінулым годам рахунак бягучых аперацый плацежнага балансу пагоршыўся амаль на 5 млрд. долараў.

Негатыўная дынаміка абумоўлена, галоўным чынам, пагаршэннем паказчыкаў гандлёвага балансу Беларусі. У студзені—верасні 2013 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі (па метадалогіі плацежнага балансу) склала 373,4 млн. долараў (супраць станоўчага сальда ў памеры 3,9 млрд. долараў за аналагічны перыяд 2012 года).

Як паведамлялася раней, эканамічныя ўлады Беларусі прагназуюць, што па выніках 2013 года дэфіцыт рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу можа скласці 6,3 млрд. долараў. Такая ацэнка прыводзіцца ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, які падрыхтавала Міністэрства эканомікі.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі Міжнароднага валютнага фонду выказваюць занепакоенасць у сувязі з рэзкім ростам дэфіцыту рахунку бягучых аперацый плацежнага балансу Беларусі ў гэтым годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць