Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2828

Дэвіз восені: за кілбасу і свабоду!

…А фразу пра імаверную колькасьць удзельнікаў шэсьця некаторыя ўспрынялі як маніпуляцыю. Маўляў, хто ня выйдзе на марш — той не эўрапеец (утрыраваны адпаведнік: "Хто ня з намі — той казёл!"). Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Спадабаўся загаловак вось гэтага трохі іранічнага матэрыялу Сашы Зайцава ў "Беларускіх навінах" — "За кілбасу і свабоду!". Нечакана трапна адлюстравана спэцыфіка цяперашняй палітычнай восені, калі апазыцыя, бадай, упершыню ўзялася за спалучэньне прыземленых і высокіх лёзунгаў. "Сацыяльны марш" грае, груба кажучы, на кілбасным мэнталітэце, а "Эўрапейскі"— на ідэалах волі.

Зрэшты, дзе болей свабоды, там болей і кілбасы. Прычым яна смачнейшая. Мае дзеці шчыра засмуціліся, калі наша мытня стала трэсці суайчыньнікаў на прадмет увозу мясных прадуктаў. (Дарэчы, патлумачце цёмнаму чалавеку: калі яны ставяць заслон птушынаму грыпу, то чаму тармозяць любое мяса?). Раней жа заўсёды прыхопліваў гасьцінец зь Літвы ці Польшчы — колькі там пакецікаў сыравэнджанай кілбаскі. У нашых крамах падобная таксама ляжыць, але на смак — неба і зямля: наша часьцяком — як мыла, а тая ў роце растае. Дый асартымент непараўнальна шырэйшы. А вось кошты, наадварот, параўнальныя — пры тым што ў летувісаў сярэдні заробак ужо пад 800 даляраў!

Вось гэтыя простыя рэчы варта было б і тлумачыць простымі словамі падчас перадмаршавай агітацыі. А так камэнтары на асобных праэўрапейска-дыялёгава-з-уладаю-арыентаваных сайтах:) нагадваюць патасам і агульнымі словамі колішнія савецкія рубрыкі "Насустрач зьезду":)

Тым часам наведнікі сайту "НН", я гляджу, сурёзна пакрыўдзіліся на выказваньне Віктара Івашкевіча. Ягоную фразу пра імаверную колькасьць удзельнікаў шэсьця некаторыя ўспрынялі як маніпуляцыю. Маўляў, хто ня выйдзе на марш — той не эўрапеец (утрыраваны адпаведнік: "Хто ня з намі — той казёл!").

Рэакцыя сьведчыць, што нашым апазыцыйным дзеячам варта ўлічваць: тутэйшыя эўрапейцы, як усе сапраўдныя эўрапейцы — людзі з годнасьцю, да іх патрэбен тонкі падыход:)

Каментары28

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў18

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!16

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў18

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць