Дэпутаты Дзярждумы Расіі падрыхтавалі праект, згодна з якім паясны час ва ўсіх рэгіёнах Расіі будзе раз і назаўжды пераведзены на адну гадзіну назад. Пры гэтым сезонны перавод стрэлак гадзіннікаў вернуты не будзе, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Калі закон будзе ўхвалены, час у расійскай сталіцы будучай зімой будзе адрознівацца ад цэнтральнаеўрапейскага на дзве гадзіны, а не на тры, як цяпер. У перыяд, калі ў заходніх краінах дзейнічае летні час, розніца паміж цэнтральнаеўрапейскім і маскоўскім скароціцца да адной гадзіны.

Старшыня камітэта Дзярждумы па ахове здароўя Сяргей Калашнікаў сказаў у аўторак журналістам, што 20 студзеня ён з калегамі афіцыйна ўнясе ў Дзярждуму законапраект аб вяртанні зімовага часу.

«Гэта пытанне ўжо наспела. Пасля публікацыі прадстаўленых Расспажыўнаглядам звестках відавочна, што шкода здароўю, які наносіць дзеючы ў РФ час, нічым не абгрунтаваны».

Нагадаем, што колькі гадоў таму Беларусь следам за Расіяй перастала пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў.

І цяпер розніца ўлетку (а менавіта з канца сакавіка па канец кастрычніка) з цэнтральнаеўрапейскім часам паміж Мінскам з Берлінам, Варшавай, Парыжам складае адну гадзіну, а з Вільняй — розніцы ў часе няма.

А ўзімку (з канца кастрычніка па канец сакавіка) розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй складае адну гадзіну, а з Варшавай, Парыжам і Берлінам — дзве гадзіны.

Калі ж Расія закансервуе зімовы час, цікава, як зрэагуе Беларусь, бо цяпер цэлы год розніца ў часе з Масквой складае адну гадзіну.

Ці не давядзецца такім чынам улетку Мінску жыць цалкам па цэнтральнаеўрапейскім часе, каб заставалася розніца з Масквой у адну гадзіну?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0