Былога палітвязня вінавацяць у парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак — у 14.40.
Дашкевіч заявіў, што не збіраецца ісці ў суд, бо «заняты па працы». Экс-палітвязень не лічыць сябе вінаватым. На яго думку, у судах працуюць злачынцы, якія не аднойчы фабрыкавалі справы.
Зміцер Дашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэнне правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Гэта адбылося пасля таго, як 19 снежня ён не з'явіўся ў крымінальна-наглядную інспекцыю Першамайскага РУУС. Па словах Дашкевіча, ён проста забыўся. На наступную раніцу яму патэлефанаваў інспектар з прапановай з'явіцца ў РУУС. Дашкевіч адразу ж з'явіўся, але ў міліцыі на яго склалі пратакол за парушэнне.
На волю Дашкевіч выйшаў летась 28 жніўня. За кратамі ён правёў амаль тры гады.
Каментары