Свет11

Да Януковіча ляцяць Эштан і Фюле

Еўрасаюз накіроўвае ў Кіеў камісара ЕС па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан для садзейнічання дыялогу ўкраінскай улады і апазіцыі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Аліўе Баі, інфармуючы журналістаў аб тэлефоннай размове прэзідэнта Віктара Януковіча і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

«Прэзідэнт Барозу сказаў Януковічу, што мы гатовыя спрыяць дыялогу і зніжэнню напружанасці сітуацыі. Прэзідэнт Барозу прапанаваў, каб камісар ЕС Фюле наведаў Кіеў 24 студзеня, а Вярхоўны прадстаўнік ЕС і віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Эштан, магчыма, паедзе ў Кіеў на наступным тыдні», — адзначыў спікер ЕК.

Такім чынам Штэфан Фюле наведае Кіеў 24-25 студзеня для правядзення сустрэч з прадстаўнікамі ўлады, апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Як вядома, 23 студзень лідары апазіцыі Віталь Клічко, Арсень Яцанюк і Алег Цягнібок правялі сустрэчу з прэзідэнтам Януковічам, якая доўжылася каля 4-х гадзін. 24 студзеня перамовы павінны працягнуцца.

Разам з тым адбыліся тэлефонныя размовы Віктара Януковіча з еўрапейскімі і амерыканскімі высокапастаўленымі асобамі: Януковічу патэлефанавалі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і віцэ -прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн 

Падчас Януковіч паабяцаў Барозу не ўводзіць у Украіне надзвычайнае становішча.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?2

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары5

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?2

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць