Свет11

Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду

Нягледзячы на чаканні навукоўцаў і тое, што плошча ледавога покрыва ў Арктыцы стабільна скарачаецца з-за змены клімату, белыя мядзведзі на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, чым былі ў пачатку 1990‑х гадоў, пiша Бі-бі-сі.

Белыя мядзведзі палююць на марскім лёдзе на цюленяў, якія з'яўляюцца для іх асноўнай крыніцай тлустай ежы. Тлушчавыя запасы мядзведзяў забяспечваюць ім энергію і цеплаізаляцыю, а таксама дазваляюць самкам выпрацоўваць пажыўнае малако для дзіцянятаў.

У перыяд з 1992 па 2019 год навукоўцы ўзважылі і вымералі 770 дарослых мядзведзяў на Шпіцбергене і выявілі, што яны сталі значна таўсцейшымі.

Яны мяркуюць, што мядзведзі прыстасаваліся да новых умоў, пачаўшы больш паляваць на сухапутных жывёл, напрыклад, аленяў, а таксама на маржоў.

Гэта адкрыццё, пра якое навукоўцы распавялі ў часопісе Scientific Reports, выглядае асабліва дзіўным, калі ўлічыць, наколькі моцна змяненне клімату ўплывае на Шпіцберген.

За час, калі праводзілася гэта даследаванне, павышэнне тэмпературы на планеце прывяло да таго, што працягласць сезона, калі мора свабоднае ад лёду, вырасла ў гэтым рэгіёне амаль на 100 дзён — яна расла з хуткасцю прыкладна чатыры дні ў год.

«Чым таўсцейшы мядзведзь, тым яму лепш, — растлумачыў вядучы даследчык Нарвежскага палярнага інстытута доктар Ён Аарс. — А я чакаў, што пры такім значным скарачэнні плошчы марскога лёду стан жывёл пагоршыцца». 

У Нарвегіі маржы знаходзяцца пад афіцыйнай аховай з 1950‑х гадоў, паколькі да гэтага яны апынуліся на мяжы знікнення з‑за палявання. Ахова спрыяла павелічэнню іх колькасці і, відавочна, маржы сталі новай крыніцай тлустай ежы для белых мядзведзяў.

«Сёння навокал стала значна больш маржоў, — кажа Аарс. — Магчыма, яны таксама навучыліся больш эфектыўна паляваць на цюленяў».

Ён растлумачыў, што калі лёду на моры становіцца менш, цюлені збіраюцца на невялікіх яго ўчастках і тады мядзведзям лягчэй іх злавіць. 

Нягледзячы на тое, што для гэтых арктычных драпежнікаў гэта нечакана добрая навіна, даследчыкі лічаць, што такая сітуацыя наўрад ці працягнецца доўга.

Па меры таго як марскі лёд працягвае скарачацца, мядзведзям даводзіцца пераадольваць усё большыя адлегласці, каб дабрацца да месцаў палявання. Гэта значыць, што яны расходуюць больш энергіі і трацяць каштоўны тлушч.

Як нагадвае дабрачынная арганізацыя Polar Bears International, да 1970‑х на белых мядзведзяў Шпіцбергена вялося актыўнае паляванне.

Затым гэтых жывёл узялі пад міжнародную ахову, і эксперты мяркуюць, што гэта таксама, разам з ростам колькасці маржоў і аленяў, магло паўплываць на стан папуляцыі.

Але гэтае паляпшэнне стану мядзведзяў, як мяркуюць даследчыкі, можа быць толькі часовым.

«Стан арганізма — гэта толькі частка карціны, — кажа вядучы спецыяліст Нарвежскага палярнага інстытута доктар Джон Уайтмен. — Іншае нядаўняе даследаванне паказала, што павелічэнне колькасці дзён без лёду скараціла працэнт выжывальнасці сярод мядзведзянят, мядзведзяў-падлеткаў і старых самак».

У іншых рэгіёнах Арктыкі змяненне клімату зусім па-іншаму ўплывае на папуляцыі белых мядзведзяў. Усяго іх 20.

Самая паўднёвая і самая добра вывучаная з іх — папуляцыя на захадзе Гудзонава заліва ў Канадзе. Яе колькасць скарачаецца, і навукоўцы наўпрост звязваюць гэта з пацяпленнем.

Па словах доктара Уайтмена, у доўгатэрміновай перспектыве карціна ясная: белым мядзведзям для выжывання трэба, каб мора замярзала.

«Скарачэнне плошчы лёду ў выніку вядзе да скарачэння колькасці мядзведзяў, хоць [як паказвае гэта апошняе даследаванне] кароткатэрміновая карціна можа моцна адрознівацца ад рэгіёна да рэгіёна», — сказаў доктар Уайтмен Бі-бі-сі.

«У доўгатэрміновай жа перспектыве, — працягнуў навуковец, — калі не стрымліваць скарачэнне плошчы лёду, то белыя мядзведзі ў выніку знікнуць».

Каментары1

  • Žvir
    30.01.2026
    Nu, vo. Bačycie ?

    Miadzviedziu - čym taūsciej, tym zdaraviej, a čalavieku čamusci, kažuc, što naadvarot...

    Usio jasna, maniac, šelmy !

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева13

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей14

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца10

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць