Тэатр33

Трупа Беларускага тэатра юнага гледача аб’явіла вотум недаверу дырэктару

Яны пратэстуюць супраць спробы панізіць статус мастацкага кіраўніка, рэжысёра Уладзіміра Савіцкага.

У канфлікту ёсць як асабісты, так і творчы аспект. Трупу абурыў той факт, што новы дырэктар узяў курс на стварэнне забаўляльнага прадукту. Акцёры хацелі б захаваць тэатр асветніцкім.

Апошнія гады сталі вельмі цяжкімі для Тэатра юнага гледача. У 2008 годзе было аб’яўлена пра рэканструкцыю тэатра. Калектыў выехаў са свайго будынку на Энгельса, 26.

Спектаклі ТЮГа ішлі на сцэне Дома літаратара. А ўсе службы размяшчаліся на ўскраіне горада — на плошчы Казінца.

Рэканструкцыя пачалася толькі ў лістападзе 2011 года.

Зразумела, што такая атмасфера не спрыяла творчым пошукам. Але ТЮГ рэгулярна паказваў беларускамоўныя спектаклі для дзяцей і моладзі.

Сярод рэпертуару для дарослых ёсць «Мiхалава зямля» (сцэнічны варыянт паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля»), «Майго юнацтва крылы» (паводле паэмы Аркадзя Куляшова «Хамуціус» пра Кастуся Каліноўскага) і «Пан міністар» Францішка Аляхновіча.

Апошнім часам ТЮГ чакаў завяршэння рэканструкцыі. Супрацоўнікі спадзяваліся ўжо летам вярнуцца ў родны будынак і пачаць там новы сезон. У якасці адкрыцця планавалі паказаць «Сінію птушку» Морыса Метэрлінка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

Але дырэктар тэатра Мікалай Казюлін меў сумневы што да гэтай пастаноўкі.

Казюлін прапанаваў скасаваць пасаду мастацкага кіраўніка, які па юрыдычным статусе роўны дырэктару.

Ад 2010 яе займаў рэжысёр Уладзімір Савіцкі. Раней ён працаваў у Купалаўскім тэатры і паставіў там «Дзікае паляванне караля Стаха» – адно з найлепшых увасабленняў твораў Уладзіміра Караткевіча на беларускай сцэне. Казюлін прапанаваў замяніць пасаду мастацкага кіраўніка на пасаду галоўнага рэжысёра, які павінен падпарадкоўвацца дырэктару.

У адказ на пасяджэнні мастацкай рады калектыў ТЮГа пастанавеў аб'явіць вотум недаверу Мікалаю Казюліну.

Актрыса Вера Кавалерава, адна з зорак ТЮГа, заявіла «Інтэрфаксу», што «Казюлін збіраецца зрабіць з нашага тэатра шоу, і не хавае гэтага. Ён мяркуе, што мы не павінны выхоўваць праз свае спектаклі, а толькі забаўляць гледачоў».

Тая ж Кавалерава сцвярджае, што «калі Казюлін застанецца, а Савіцкі сыдзе – тэатра не будзе. Сыдзе вялікая частка акцёраў. Можа, пад маркай ТЮГа і будзе існаваць нешта іншае, але ніякага дачынення да цяперашняга класічнага тэатра гэта не будзе мець дачынення».

Раскол у ТЮГУ і змяненне мастацкага курса можа мець адмоўныя наступствы для нацыянальнай культуры. ТЮГ – адзін з чатырох тэатральных калектываў краіны, пастаноўку ў якім ідуць выключна на беларускай мове.

Цяпер рашэнне за Міністэрствам культуры.

Каментары3

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара11

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

Прызналі «экстрэмісцкімі» кнігі Шушкевіча і Вячоркі, цытаты Алексіевіч, песні на вершы Геніюш і праграму руху Пазняка27

Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць