Эканоміка22

Лукашэнка: Беларусь не багатая, каб раскідвацца ўласнасцю

  • Беларусь настроена на інтэграцыю з Расіяй, але не такая багатая, каб раскідвацца ўласнасцю, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Яраслаўскай вобласці РФ Сяргеем Ястрабавым 30 студзеня ў Мінску.

Ён назваў глупствам заявы аб нежаданні Беларусі ісці на рэалізацыю сумесных інтэграцыйных праектаў з Расіяй. «Гэта тое, у чым, скажу шчыра, часта нас папракаюць на самым высокім узроўні ў Расіі — што мы нібыта не хочам іх рэалізацыі. Я вам канкрэтна кажу, што мы за, толькі гэта трэба рабіць так, як робяць яраслаўцы».

Ён прывёў у якасці прыкладу цесныя кааперацыйныя сувязі паміж прадпрыемствамі Беларусі і Яраслаўскай вобласці, у прыватнасці супрацоўніцтва па пастаўках рухавікоў яраслаўскага завода, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім машынабудаванні.

«Прыйдуць там, ляпнуць, што камусьці хацелася б інтэграцыйнага праекта, патанней або бясплатна ўзяць нафтаперапрацоўчыя заводы. На што я заўсёды гаварыў: хацець не шкодна, але гэта каштуе грошай. І пытанне — навошта?» — сказаў Лукашэнка.

«І чаму мы ўвесь час зверху пачынаем абмяркоўваць гэтыя праекты? Усё павінна ісці знізу, ад прадпрыемстваў», — дадаў ён.

«Трэба разумець, што Беларусь не багатая, каб раскідвацца ўласнасцю, асабліва яе ключавымі аб`ектамі. У Беларусі абсалютна нацэленыя на інтэграцыю, і гэтая інтэграцыя павінна быць не на словах. Гэта канкрэтныя праекты канкрэтных прадпрыемстваў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Напрыклад, адзначыў ён, калі б Мінскі аўтамабільны завод паставіў пытанне аб глыбокай кааперацыі з яраслаўскім заводам (гаворка ідзе пра Яраслаўскі маторны завод), у тым ліку з абменам уласнасцю, гэта было б зразумела. «А калі нейкую цікавасць праяўляе вялікі начальнік да нашага прадпрыемства і абумоўлівае гэта тым, што нам трэба аб`яднацца, каб змагацца… Супраць каго змагацца? У нас адзін рынак. Мы яго можам без абмену акцыямі прадпрыемстваў падзяліць, калі ўжо на тое пайшло», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, рэалізацыя любога падобнага праекта павінна падразумяваць, па-першае, мадэрнізацыю, па-другое — выхад з сумеснай прадукцыяй на новыя рынкі. «А проста так разважаць пра інтэграцыю, напэўна, няправільна. Гэта падобна на спробу прыхапіць за бясцэнак нейкае прадпрыемства ў іншай краіне. Канешне, мы з такімі падыходамі не згодныя. Нам хацелася б, каб гэта было сумленна, адкрыта, шчыра і былі бачныя мэты падобных інтэграцыйных праектаў», — заявіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што Беларусь і Расія з савецкіх часоў звязаныя цеснымі кааперацыйнымі сувязямі. «Таму мы ніколі не адмаўляліся і не адмаўляемся ад глыбокай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, з любым рэгіёнам Расіі. Мы хутчэй з рэгіёнамі дамовімся, з губернатарамі, чым ва ўрадзе Расіі», — лічыць беларускі кіраўнік.

«Я часта згадваў, што, калі б не супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, у нас бы не было ні беларуска-расійскага саюза, ні гэтых цесных адносін. Можа, змагаліся б так, як ва Украіне сёння падзеі адбываюцца. А рэгіёны ў свой час, калі нас не вельмі разумелі ў цэнтры, выратавалі беларуска-расійскія адносіны. Былі і такія часы», — дадаў Лукашэнка.

Што да канкрэтнага супрацоўніцтва Беларусі з Яраслаўскай вобласцю РФ, то, як лічыць Лукашэнка, адным з перспектыўных кірункаў тут з`яўляецца развіццё прамысловай кааперацыі. «Гэта стварае нам цудоўныя магчымасці для выхаду на сур`ёзныя сумесныя праекты. Беларусь гатова і далей пашыраць маштабы такога супрацоўніцтва», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

З улікам таго, што ў Яраслаўі працуе шэраг навуковых і праектных арганізацый, якія займаюцца прыкладнымі даследаваннямі, Лукашэнка прапанаваў разгледзець варыянты ўзаемадзеяння ў навукова-практычнай і адукацыйнай сферах для сумеснай рэалізацыі высокатэхналагічных праектаў і ўкаранення інавацыйных распрацовак.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, а таксама ў будаўнічай сферы.

Для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Яраслаўскай вобласцю ёсць цэлы спектр кірункаў, лічыць Лукашэнка. «Я вельмі спадзяюся, што па выніках візіту мы выйдзем на канкрэтныя дамоўленасці і праекты. Я на гэта арыентаваў урад і думаю, што ў такім ключы мы будзем дзейнічаць і надалей», — запэўніў беларускі кіраўнік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай30

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць