Вайна — канфлікт паміж палітычнымі ўтварэннямі (дзяржавамі, плямёнамі і г.д.), які адбываецца ў форме узброенага процістаяння, баявых дзеянняў.

Грамадзянская вайна — вайна паміж рознымі сіламі ў адной дзяржаве.

Інтэрвенцыя — гэта ваеннае, палітычнае ці іншае ўмяшанне адной або некалькіх дзяржаў ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы, што парушае яе суверэнітэт.

Анэксія — далучэнне дзяржавай усёй або часткі тэрыторыі іншай дзяржавы ў аднабаковым парадку. Па міжнародным праве анэксія — адзін з відаў агрэсіі і ў цяперашні час цягне міжнародна-прававую адказнасць.

Акупацыя — заняцце ўзброенымі сіламі адной дзяржавы тэрыторыі другой дзяржавы, якое не суправаджаецца набыццём суверэнітэту над ёй, звычайна часовае.

Анклаў — частка тэрыторыі дзяржавы, цалкам аточаная тэрыторыяй іншых дзяржаў. Паняцце тэрыторыі ўключае ў сябе як сухапутную тэрыторыю, так і тэрытарыяльныя воды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0