Свет11

Футбаліст данецкага «Шахцёра»: «Тады я бандэравец, пацаны!»

У інтэрнэце з'явілася відэа, як расійскія штурмавікі ў Данецку зрываюць, топчуць і паляць сцягі Украіны і футбольнага клуба «Шахцёр». Апошні яны зблыталі са штандарам УПА. Усё гэта адбывалася пад крыкі «Данецк — рускі горад» і «Расія».

Абураны футбаліст данецкага «Шахцёра» Яраслаў Ракіцкі напісаў у сваім Твітары: «Калі людзі, якія крычаць, што Данецк гэта Расія і паляць сцягі «Шахцёра» — данчукі, а не тыя, хто панаехаў з Расіі, тады я фашыст і бандэравец, пацаны!».

Футбольны «Шахцёр» — спартовы гонар Данбаса.

Расійскія СМІ сцвярджаюць, што ў мітынгах за далучэнне да Расіі ўдзельнічае мясцовае рускамоўнае насельніцтва. Украінскія СМІ гавораць пра ўдзел вялікіх групаў штурмавікоў з Расіі.

Баксёр Віталь Клічко, знаходзячыся ў Данецку, заявіў, што «сёння рэферэндумаў ва ўсходніх абласцях Украіны патрабуюць грамадзяне іншай краіны».

Учора сепаратысты, узброеныя ручнымі гранатамі, сарвалі мітынг за адзінства Украіны ў Данецку, а ў Луганску атакавалі мясцовую абладміністрацыі.

Мясцовая міліцыя бяздзейнічае, ва Усходняй Украіне захоўваецца безуладдзе. Выпадкі апаганьвання нацыянальнай, дзяржаўнай сімволікі застаюцца беспакаранымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць