«Падчас расследавання ўстаноўлена, што падазраваная, якая працавала касірам-прыёмшчыкам ювелірнай майстэрні на праспекце Незалежнасці, 93, прымала ад грамадзян лом золата і афармляла замовы на выраб з яго ўпрыгожанняў. Пры гэтым выдавала квітанцыі, якія не мелі юрыдычнай сілы. Афіцыйны ўлік аперацый не вяла, а распараджалася давернай маёмасцю па сваім меркаванні», — заявіў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Вядома пра сем эпізодаў. Следчыя мяркуюць, што падобных выпадкаў магло быць больш. І просяць тых, хто пацярпеў ад жанчыны на фота альбо мае карысную для следства інфармацыю, звяртацца ў Першамайскі РАСК Мінска на: (017) 285-70-29, (029) 112-95-76 (следчы Дзмітрый Аляксандравіч).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?