Улада99

Пасол Сурыкаў: Расія ўдзячная Лукашэнку за яго пазіцыю наконт Крыма

Расія ўдзячная Аляксандру Лукашэнку за яго пазіцыю па Крыме, заявіў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, Лукашэнка «зафіксаваў факт» таго, што Крым стаў расійскім. «Мы яму за гэта ўдзячныя», — падкрэсліў пасол.

Паводле слоў Сурыкава, Расія не магла праігнараваць меркаванне грамадзян Крыма, пераважная большасць якіх прагаласавала за ўз'яднанне з Расіяй на рэферэндуме.

«Уся сусветная супольнасць павінна зразумець, што любы замах на тэрыторыю Крыма пасля прыняцця закона аб ўз'яднанні яго і Севастопаля з Расіяй — гэта замах на суверэнітэт Расійскай Федэрацыі», — заявіў пасол.

Нагадаем, 23 сакавіка, размаўляючы з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Крым не з'яўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і гэтак далей. Крым сёння — частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога не зменіцца».

Лукашэнка таксама заявіў, што ад Беларусі «ніхто не патрабуе прызнаць і падтрымаць расейцаў ці наадварот». «Я шчыра кажу: ад мяне і ад нашых праўладных структур, МЗС ніхто гэтага не патрабуе», — сказаў ён.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць