Надвор'е11

На наступным тыдні — снег

У Беларусі надвор'е ў канцы сакавіка будзе адпавядаць кліматычнай норме, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

«Сёння сітуацыя пачала мяняцца. Павольна, пачынаючы з паўночнага ўсходу Беларусі, умовы надвор'я стане фарміраваць халаднаваты шырокі антыцыклон з цэнтрам заўтра днём над Фінляндыяй. Пад абаронай антыцыклону ападкаў не чакаецца. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны», - адзначыла галоўны сіноптык. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 0 да плюс 6 градусаў, па паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей — 1—3 градусы марозу. Днём паветра прагрэецца да 7—13 градусаў вышэй за нуль, а па паўднёвым захадзе — да плюс 15 градусаў.

Паводле слоў Людмілы Парашчук, у бліжэйшыя выхадныя антыцыклон, разбураючыся, адправіцца з Фінляндыі праз Беларусь ва Украіну. Істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўночнай чвэрці. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 6 градусаў па паўночным усходзе - да плюс 2 па паўднёвым захадзе краіны. Днём тэрмометры пакажуць 4—9 градусаў цяпла, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей 10—13 градусаў вышэй за нуль.

У апошні сакавіцкі дзень чакаецца паступленне на Беларусь халаднаватых вільготных паветраных мас з поўначы Балтыйскага мора.

Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі з перавагай мокрага снегу. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём - ад 2 да 8 градусаў цяпла.

«Пасля цяперашняга «майскага» надвор'я чаканы тэмпературны фон будзе адпавядаць кліматычнай норме. У першы красавіцкі дзень характар надвор'я не зменіцца», - падкрэсліла метэаролаг.

У сярэдзіне наступнага тыдня захаваецца халаднаватае надвор'е.

У сераду тэмпература паветра ноччу ў розных раёнах краіны будзе складаць ад мінус 7 да 0 градусаў, днём яна павялічыцца да 2-8 градусаў вышэй за нуль. У асобных раёнах пройдзе невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца, папярэджваюць сіноптыкі

Каментары1

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу12

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу12

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць