Грамадства66

Вярхоўны суд прызнаў Антанаса Гецявічуса вінаватым у генацыдзе

Вярхоўны суд прызнаў Антанаса Гецявічуса вінаватым у здзяйсненні генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, піша БелТА.

У сувязі са смерцю абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Антанаса Гецявічуса вынесены без прызначэння пакарання.

Паводле інфармацыі боку абвінавачання, Антанас Гецявічюс 21 кастрычніка 1941 года, дзейнічаючы ў складзе 2‑га (12-га) батальёна пад кіраўніцтвам Імпулявічуса, разам з іншымі ўдзельнікамі гэтай узброенай арганізаванай групы, будучы камандзірам узвода першай роты, ажыццявіў у Дзяржынску карную аперацыю па знішчэнні мірнага насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці, якое ўтрымлівалася ў гета, уключаючы дзяцей і пажылых людзей. Усяго былі знішчаныя каля тысячы чалавек.

Таксама Гецявічуса абвінавачвалі ў знішчэнні мірнага насельніцтва ў Слуцкім раёне.

 Згодна з абвінавачаннем, карная аперацыя па забойстве мірнага яўрэйскага насельніцтва, якое ўтрымлівалася ў гета, праходзіла ў кастрычніку 1941 года. Гецявічус разам з іншымі карнікамі, у тым ліку падначаленымі яму, пад пагрозай забойства канваіраваў вязняў гета ва ўрочышча Гораваха каля вёскі Селішча Слуцкага раёна да загадзя арганізаванага месца знішчэння, дзе, дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, здзейсніў масавае забойства.

Было расстраляна не менш за 5 тысяч чалавек. Сярод іх былі дзеці да 12 гадоў і пажылыя людзі.

Гэта ўжо сёмая справа аб генацыдзе ў Беларусі ў апошнія гады. Былі асуджаныя за генацыд даўно памерлыя Уладзімір Катрук (справа Хатыні), Канстанцін Смоўскі, Сымон Серафіновіч, Аляксандр Ярмольчык, Восіп Вінніцкі, Ганс Зіглінг.

Каментары6

  • !!!
    24.04.2026
    Тое ж самае будзе са злачынцамі-лукашыстамі

    [Зрэдагавана]
  • Юры
    24.04.2026
    Чаму няма такіх жа спрау́ у адносінах да башлыкоу́, нкусау́цау́-катау́, карнікау́ чырвоных, лясных бандытау́ гэтак званых партызан?
  • Ў
    24.04.2026
    Юры, раней ці пазней, лепш раней, будуць. Абавязкова належыць распавядаць пра злачынствы царскай і савецкай Масковіі. Як і злачынствы сучаснай, так званай федэратыўнай Масковіі.

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць