Тры чалавекі загінулі за выхадныя ад загарання сухой травы, паведаміла прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Усяго паступіла 209 паведамленняў аб загаранні травы, пашкоджана агнём 29 пабудоў.

Так, у суботу днём ратавальнікам Пастаўскага падраздзялення МНС паступіў званок ад жыхаркі гарадскога пасёлка Лынтупы. Жанчына сказала, што суседка тушыла палаючую каля дома траву і ўпала ў яе. Ратавальнікі знайшлі жанчыну 1939 года нараджэння загінулай.

Прыблізна ў 16 гадзін у МНС паведамілі аб узгаранні травы ў вёсцы Меліхава Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі на месцы пажару загінулую 76-гадовую жанчыну. 

Вечарам таго ж дня ў цэнтр аператыўнага кіравання Бярозаўскага падраздзялення МНС ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне, што за тэрыторыяй прысядзібнага ўчастка ў вёсцы Утраны знойдзены загінулым мужчына 1937 года нараджэння. Бацьку на ўчастку знайшоў сын. Мяркуемая прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. Плошча выгаралай травы склала 11 га, пабудовы не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?