Свет3131

Крымскі сцэнар у Данбасе зрываецца

Захопленае ўпраўленне СБУ ў Луганску.

Надзеі Расіі на паўтор крымскага сцэнара ў абласцях Усходняй Украіны слабеюць. Мясцовае насельніцтва не падтрымала прарасійскі актыў.

Нягледзячы на спрыянне шэрагу мясцовых алігархаў, Расія не дабілася ад законна абраных абласных радаў галасавання з просьбай аб далучэнні да Расіі. У такой сітуацыі стаўка зроблены на самаабвешчаныя «народныя рады дэпутатаў», што абвесцілі пра ўтварэнне «народных рэспублік».

Улада тых рэспублік пакуль не распаўсюджваецца далей за лапікі вакол некалькіх захопленых будынкаў у Данецку і Луганску. Вакол іх паўсталі барыкады, а ўнутры іх акапаліся ўзброеныя людзі. У СБУ Луганска іх аж да некалькіх соцень.

Украінскія сілавыя структуры сцвярджаюць, што іх касцяк склалі засланыя ва Украіну байцы ГРУ Расіі. Далучыліся сябры ваенізаваных груповак, якіх Расія фінансавала доўгія гады, на што ўрад Януковіча заплюшчваў вочы.

Інфармацыя аб пераездзе самога Януковіча з Расіі ў Данецк не знайшла пацверджання. Украінскія памежныя войскі працягваюць кантраляваць граніцу.

У Харкаве байцы ўкраінскага спецназа ў панядзелак вызвалілі захоплены будынак адіміністрацыі і арыштавалі 70 штурмавікоў.

Сёння, у чацвер, украінскія ўлады маюць намер аднавіць кантроль над будынкамі ў Данецку.

Самая цяжкая сітуацыя — у памежным Луганску, цэнтры вобласці з найбольшай доляй этнічных расейцаў (39%), аточанай Расіяй з трох бакоў.

Кіеў па-ранейшаму пазбягае ўжывання зброі супраць тэрарыстаў, бо баіцца, што Масква выкарыстае гэта як падставу для ўвядзення войскаў. Магутная групоўка іх у поўнай баявой гатоўнасці разгорнутная на мяжы з Украінай, тады як НАТА катэгарычна заявіла, што ваеннай дапамогі Украіне не будзе — яна не з'яўляецца членам альянсу.

Каментары31

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік21

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

У Полацкім раёне карова захрасла галавой у трактарным каўшы

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік21

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць